Lothringer 13 Halle — рэзідэнцыя Curating Journalism у Мюнхене
Lothringer 13 Halle у супрацоўніцтве з Artist-in-Residence Munich — рэзідэнцыйнай праграмай горада Мюнхена — запрашае на тры трансдысцыплінарныя рэзідэнцыі ў межах даследча-выставачнага праекта Curating Journalism. Праект разглядае свабоду прэсы і свабоду мастацтва як узаемадапаўняльныя ўмовы дэмакратычнай публічнай прасторы. Іх узаемная салідарнасць разумеецца як адна з цэнтральных культурных задач дэмакратычных грамадстваў.
Рэзідэнцыя падтрымлівае незалежныя даследчыя праекты, якія працуюць на стыку мастацкай, журналісцкай і куратарскай практык. Асабліва вітаюцца прапановы, звязаныя з даследаваннем, дакументацыяй, архіўнай працай, публікацыямі або новымі фарматамі для крытычнага абмеркавання грамадска важных тэм.
Арганізатары шукаюць праекты, якія:
- Абапіраюцца на актуальныя або завершаныя журналісцкія расследаванні і перакладаюць іх у новыя формы;
- Працуюць у супрацы з міжнароднымі расследавальніцкімі сеткамі, рэдакцыямі або investigative collectives — ці развіваюць такія сувязі падчас рэзідэнцыі;
- Даследуюць формы сведчання, forensic investigation, вытворчасці доказаў або архіўнай працы ва ўмовах дэзынфармацыі, рэпрэсій ці медыйнай нябачнасці;
- Ствараюць эксперыментальныя фарматы паміж выставай, даследаваннем, публікацыяй і публічнай медыяцыяй.
Важна: арганізатары не шукаюць праекты, якія проста “размаўляюць пра журналістыку” або ілюструюць яе як тэму. Фокус — на метадах, працэдурах, фарматах і іх трансфармацыі ў кантэксце мастацтва і публічнай прасторы.
Для каго: прафесіяналы(-кі) у сферы культуры, якія працуюць на стыку мастацтва, журналістыкі і куратарства, а іх асноўнае месца пражывання знаходзіцца ў Еўропе, але па-за межамі Баварыі.
Умовы:
- Заяўкі ад калектываў або каманд не прымаюцца;
- Патрэбнае добрае валоданне англійскай і/або нямецкай мовай;
- Заяўнікі(-цы) павінны мець незалежную прафесійную практыку ў сферы мастацтва, журналістыкі, куратарства або сумежных трансдысцыплінарных напрамкаў;
- Заяўнікі(-цы), якія раней ужо ўдзельнічалі ў рэзідэнцыі ў Villa Waldberta або Ebenböckhaus, не разглядаюцца;
- Тэрмін рэзідэнцыі нельга перанесці, істотна скараціць або падзяліць на некалькі перыядаў;
- З-за абмежаванай жылой прасторы падчас рэзідэнцыі немагчыма пражыванне партнёраў(-ак), дзяцей або іншых членаў сям’і.
Рэзідэнцыя ўключае ўдзел у публічнай падзеі ў Ebenböckhaus і прэзентацыю праекта ў межах Curating Journalism у Lothringer 13 Halle. Праект таксама будзе суправаджацца міжнародным сімпозіумам з партнёрскімі інстытуцыямі ў сферы журналістыкі, куратарскіх даследаванняў і візуальнага мастацтва. Матэрыялы плануюць апублікаваць у ліпені 2027 года ў выдавецтве Wolke Verlag.
Што прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя 1400 EUR — усяго 4200 EUR за тры месяцы рэзідэнцыі — у межах праграмы Artist-in-Residence Munich горада Мюнхена;
- Фінансаванне вытворчасці — да 1400 EUR на рэзідэнта(-ку) па ўзгадненні: да 600 EUR на публічнае мерапрыемства ў Ebenböckhaus і да 800 EUR на прэзентацыю праекта ў Lothringer 13 Halle;
- Пражыванне;
- Кампенсацыя дарожных выдаткаў у межах Еўропы — да 350 EUR;
- Працоўная прастора ў Lothringer 13 Halle.
Для падачы патрэбны:
- Матывацыйны ліст і прапанова праекта, звязаная з Curating Journalism — да 2 старонак тэксту і да 4 старонак візуальных матэрыялаў;
- CV — да 2 старонак;
- Мастацкае і/або прафесійнае партфоліа — да 20 старонак;
- Дадаткова або замест партфоліа можна даслаць да 3 прыкладаў тэкстаў — разам да 10 старонак.