Перайсці да асноўнага зместу

MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны

10 верасня 2026, 23:59 UTC−4
28 лютага — 31 жніўня 2027
Peterborough, Злучаныя Штаты Амерыкі
30 USD
1 500 USD

Рэзідэнты(-кі) атрымліваюць студыю і час, каб працаваць без вонкавага ціску.

Для каго:

  • Аўтары(-кі) з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі;
  • Сем дысцыплін: архітэктура, кіно і відэа, міждысцыплінарныя мастацтвы, літаратура, музычная кампазіцыя, тэатр і візуальныя мастацтвы.

Што прапануецца:

  • Сама рэзідэнцыя — студыя, жыллё і харчаванне без платы;
  • Стыпендыі да 1500 USD — залежаць ад працягласці знаходжання і фінансавай патрэбы;
  • Кампенсацыя дарогі — унутраных і міжнародных пералётаў да Пітэрбара і назад. Трэба запоўніць форму з пералікам коштаў і дадаць усе чэкі. Міжнародныя паездкі пакрывае фонд The David and Rosamond Putnam Transportation Fund;
  • Грант Calderwood да 2500 USD — для журналістаў(-ак) і аўтараў(-ак) нон-фікшн, якія працуюць над доўгімі журналісцкімі праектамі;
  • Named Fellowships.

Стыпендыю і кампенсацыю дарогі (need-based) можна прасіцьтолькі пасля таго, як вам далі стыпендыю MacDowell.

Бліжэйшы сезон — рэзідэнцыі з 1 сакавіка па 31 жніўня 2027 года.

Наступны цыкл — рэзідэнцыі з 1 верасня 2027 па 29 лютага 2028 года — прымае заяўкі з 15 студзеня па 10 лютага 2027 года.

Кошт падачы: 30 USD.

Ёсцьвызваленне ад узносу — для тых, хто перажывае значныя фінансавыя цяжкасці, і асобна для тых, хто не можа заплаціць праз дзяржаўныя эканамічныя санкцыі. Запыт падаецца ў форме ўнутры заяўкі — пасля таго, як вы яе пачалі, але да таго, як адправілі, і не пазней чым за тры працоўныя дні да дэдлайну.

Для падачы патрэбны:

  • Праектная прапанова — што вы плануеце зрабіць падчас рэзідэнцыі;
  • Спіс прафесійных дасягненняў у вашым мастацкім полі;
  • Узоры працаў, зробленыя за апошнія чатыры гады (для архітэктуры — за два) і звязаныя з прапанаваным праектам;
  • Пазначэнне ролі, калі праца рабілася з суаўтарамі(-камі).

Патрабаванні да ўзораў залежаць ад дысцыпліны — напрыклад, у візуальных мастацтвах гэта восем прац, у музычнай кампазіцыі — тры запісы са партытурамі, у прозе і нон-фікшн — 15–20 старонак, у паэзіі — 6–10 вершаў, у тэатры — поўны тэкст плюс фрагмент на 30 старонак. Поўны пералік — на старонцы патрабаванняў да ўзораў.

Калектывы і сумесныя заяўкі:

  • Каманды з 2–3 чалавек падаюцца праз звычайны працэс: кожны(-ая) дасылае асобную заяўку і свае ўзоры працаў плюс агульнае апісанне таго, што плануецца зрабіць, з пазначэннем патрэбаў у працоўнай прасторы;
  • Калектывы з 3–12 чалавек могуць падацца адной заяўкай. Такія рэзідэнцыі доўжацца два тыдні, са супольнымі студыямі пад патрэбы праекта;
  • Партнёры(-кі), якія хочуць быць у рэзідэнцыі разам, але не працуюць сумесна, падаюцца паасобку.

Перад падачай варта прачытаць правілы, кіраўніцтва па падачы (PDF) і адказы на частыя пытанні.

Інфармацыйная сесія: 20 жніўня 2026 года а 14:00па часе Усходняга ўзбярэжжа — 45-хвілінная сустрэча ў Zoom з разборам працэсу падачы і адказамі прыёмнай камісіі. Рэгістрацыя праз форму.

MacDowell — бясплатныя рэзідэнцыі ў ЗША, дэдлайн 10 верасня — sekktor.online