MigrArt — платформа для мастакоў(-чак)-мігрантаў(-ак) у Польшчы
візуальныя мастацтвымузыкакінолітаратуратэатрхарэаграфіядраматургіявідэамастацтва новых медыярамёствылічбавыя медыямодаXR і імерсіўныя фарматыархівы
MigrArt — анлайн-платформа і супольнасць мастакоў(-чак) з мігранцкім досведам у Польшчы.
Для каго:
Мастакі(-чкі)-мігранты(-кі), якія зараз жывуць у Польшчы і працуюць у любой дысцыпліне: візуальныя мастацтвы, перформанс, кіно, музыка, літаратура, сацыяльна ангажаваныя практыкі. Падыходзіць і тым, хто толькі пачынае, і тым, хто мае вялікі досвед. Галоўныя ўмовы — актыўная творчая практыка і блізкія каштоўнасці: разнастайнасць, інклюзія, міжкультурны дыялог.
Што прапануецца:
- Профіль на сайце, які платформа паказвае куратарам(-кам), рэдактарам(-кам) і культурным інстытуцыям;
- Нетворкінг і абмен досведам з іншымі мастакамі(-чкамі);
- Інфармацыя пра гранты, стыпендыі і інстытуцыі, адкрытыя да супрацы з мастакамі(-чкамі)-мігрантамі(-камі);
- Трэнінгі і фідбэк на партфоліа;
- Пасля запуску рассылкі — навіны пра трэнінгі, кансультацыі і магчымасці для супрацы;
- Доступ да прасторы на Kaliska 8 у Варшаве для варкшопаў, творчых заняткаў, сустрэч і асобных выставаў — пасля мінімум 6 месяцаў удзелу, калі ёсць вольнае месца і са згоды арганізатараў(-ак).
Для заяўкі патрэбныя:
- Біяграфія і апісанне творчай практыкі — па-англійску і па-польску;
- Спасылкі на партфоліа;
- Партрэт у гарызантальным фармаце, шырынёй не менш за 800 px;
- Дысцыпліна і кантакты;
- Згода з умовамі прыватнасці.
Як падавацца:
Запоўніць форму на сайце MigrArt. Профіль з'явіцца на сайце пасля праверкі адміністрацыяй. Каб змяніць або выдаліць профіль, дастаткова напісаць арганізатарам(-кам).
Арганізатар: Strefa WolnoSłowa, Варшава.