Міждысцыплінарная праграма MemoryLab «Between Memory and Stone»
MemoryLab «Between Memory and Stone» збярэ 15 удзельнікаў(-ц) у Берліне для міжнароднай праграмы, прысвечанай памяці, складанай спадчыне і публічнай гісторыі. Праграма даследуе, як грамадствы асэнсоўваюць, пераасэнсоўваюць і трансфармуюць савецкую спадчыну, якая працягвае фармаваць публічную прастору і калектыўную памяць у Германіі, Польшчы і Украіне. Асобны фокус — на тым, як праца з публічнай гісторыяй можа ўмацоўваць дэмакратычную ўстойлівасць, супрацьстаяць дэзынфармацыі і настальгіі па таталітарызме, а таксама развіваць плюралістычныя культуры памяці праз межы.
Для каго: гісторыкі(-ні), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), адукатары(-кі), мастакі(-чкі), журналісты(-кі), філосафы(-іні), прадстаўнікі(-цы) грамадзянскай супольнасці, а таксама ўсе, хто працуе з даследаваннямі памяці, спадчынай, гісторыяй, культурай, публічнай прасторай або сумежнымі тэмамі.
Падавацца могуць прафесіяналы(-кі) з гуманітарных, мастацкіх і сацыяльных сфер ва ўзросце ад 18 гадоў, якія жывуць ва Украіне, Польшчы або Германіі.
Праграма ўключае:
- Майстэрні, лекцыі, дыскусіі і сесіі;
- Куратарскія сесіі і суправаджэнне для развіцця ідэй удзельнікаў(-ц) для StoryMap;
- Працу над уласным даследчым, мастацкім або грамадзянскім праектам пра лакальную памяць праз прызму сацыяльнай адказнасці;
- Абмеркаванне савецкай спадчыны ў Германіі, Польшчы і Украіне;
- Размовы пра палітыку памяці і публічную гісторыю як інструменты дэмакратычнай адукацыі;
- Мастацкія і грамадзянскія інтэрвенцыі ў посттаталітарных прасторах.
Вынікі праграмы:
- Лічбавая StoryMap — адкрытая анлайн-платформа з даследчымі вынікамі і праектамі ўдзельнікаў(-ц);
- Друкаваная публікацыя StoryMap;
- Магчымасць прадставіць вынікі на міжнароднай канферэнцыі ў Берліне ў кастрычніку 2026 года.
Запуск лічбавай і друкаванай StoryMap запланаваны на лістапад 2026 года.
Што прапануецца:
- Кампенсацыя дарогі — да 200 EUR за паездку туды і назад;
- Поўнае пакрыццё пражывання ў Берліне;
- Харчаванне: сняданкі і абеды;
- Пакрыццё гарадскога транспарту;
- Аднаразовы бонус 200 EUR;
- Магчымасць апублікаваць даследчы або мастацкі праект, тэкст ці іншыя вынікі ў лічбавай і друкаванай StoryMap.
Для падачы патрэбны:
- Матывацыйны ліст;
- Апісанне канцэпцыі або ідэі праекта — даследчы тэкст, артыкул, эсэ ці іншая рэлевантная праца пра тое, як асэнсоўваць, пераасэнсоўваць або трансфармаваць савецкую спадчыну і калектыўную памяць;
- CV або партфоліа.
Арганізатар:
Vitsche e.V. — берлінская NGO, якая працуе на скрыжаванні грамадзянскай супольнасці, культуры і палітычнай адукацыі.
Партнёры:
Past / Future / Art – Memory Culture Platform — украінская ініцыятыва, якая злучае даследаванне, мастацтва і публічныя дэбаты пра культуру памяці ва Усходняй Еўропе.
Pilecki Institute — польская даследчая інстытуцыя, якая займаецца вывучэннем таталітарных рэжымаў і гістарычнай памяці.
Праект фінансуецца Auswärtiges Amt — Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі.