MON-ART Visual Voices — рэзідэнцыя ў Нікасіі для творцаў, якія працуюць з супольнасцю і ўстойлівасцю
Visual Voices запрашае на рэзідэнцыю ў Старым горадзе Нікасіі — частцы горада ўнутры гістарычных сцен. Рэзідэнцыя задуманая як жывая лабараторыя: эксперыменты, звязаныя з месцам, праца з мясцовай супольнасцю і публічныя паказы. Мэта — каб мастакі(-чкі) самі ініцыявалі аднаўленне Старога горада; асаблівая ўвага — практыкам, якія маюць сэнс у постканфліктным кантэксце. Рэзідэнцыя — частка праекта MON-ART — Monasteries of Art, які праводзіць рэзідэнцыі таксама ў Італіі, Балгарыі, Венгрыі і Албаніі. Праект суфінансуе Creative Europe.
Для каго:
Мастакі(-чкі), якія працуюць на стыку мастацтва, устойлівасці і жыцця супольнасці. Абяруць двух чалавек.
Паводле агульных правілаў MON-ART, падавацца могуць прафесійныя мастакі(-чкі) розных дысцыплін: візуальнае мастацтва, сцэнічныя мастацтвы, мультымедыя, сацыяльна заангажаванае мастацтва, саўнд-арт, рамёствы. Узроставых абмежаванняў няма, але творчы досвед трэба пацвердзіць праз CV і партфоліа.
Калі: 6 месяцаў, люты – ліпень 2027 года.
Што прапануецца:
- Ганарар 6000 EUR кожнаму(-ай) мастаку(-чцы);
- Агульнае пражыванне;
- Вытворчыя выдаткі — 1400 EUR;
- Дарога — 600–1000 EUR.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Жыць і працаваць у Нікасіі ўсе шэсць месяцаў;
- Ствараць працы, звязаныя з месцам, і працаваць з мясцовай супольнасцю;
- Паказаць вынікі на публічных падзеях.
Агульныя правілы MON-ART таксама патрабуюць:
- Выконваць этычныя, культурныя і экалагічныя правілы рэзідэнцыі;
- Распавядаць пра рэзідэнцыю ў сваіх каналах са спасылкамі на MON-ART (хэштэгі, спасылкі, лагатыпы);
- Ставіць лагатыпы праекта і дысклеймер пра фінансаванне ЕС ва ўсіх публічных матэрыялах.
Для заяўкі патрэбныя:
- CV — з актуальным досведам, выставамі і праектамі;
- Партфоліа — да 10 старонак або спасылкі на работы анлайн;
- Прапанова для рэзідэнцыі — мастацкая ідэя і мэты, запланаваныя дзеянні і спосабы працы з супольнасцю, чаканы ўплыў на мясцовую супольнасць або публічную прастору.
Можна падацца максімум на дзве рэзідэнцыі MON-ART і пазначыць, якая з іх у прыярытэце. Няпоўныя заяўкі і заяўкі пасля дэдлайну не разглядаюць.
Заяўкі ацэньвае журы: Marina Christodoulidou (Limassol Municipal Arts Centre), Dr Gabriel Koureas (Celadon Centre for Arts and Ecologies), Melina Philippou (Visual Voices) і Dr Derya Ulubatli (European-Mediterranean Art Association).
Кантакт: Melina Philippou — melina@visual-voices.org.
Арганізатар: Visual Voices (Нікасія, Кіпр) у межах праекта MON-ART, які суфінансуе Creative Europe.