Montpellier 2028 «Une vallée vivante» — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў(-чак) і саўнд-артыстаў(-ак)
«Une Vallée vivante» — даследча-творчая рэзідэнцыя ў былым абацтве Aniane і даліне ракі Эро (Hérault), Францыя. Яе ладзяць асацыяцыя Montpellier 2028 – Terres de culture і аб'яднанне камун Vallée de l'Hérault. Арганізатары(-кі) прапануюць убачыць даліну як жывую істоту і скласці яе пачуццёвы партрэт — праз вобразы, гукі, успаміны і размовы з жыхарамі(-камі). Гэта другая рэзідэнцыя ў абацтве пасля «Un pas vers l'Abbaye des Possibles» 2025 года.
Для каго:
Мастакі(-чкі) з дзвюх сфер: візуальныя мастацтвы і музычная або гукавая творчасць. Арганізатары(-кі) бачаць рэзідэнцыю як працу дуэта, у якой гэтыя практыкі ўступаюць у дыялог, або як два даследаванні, што адгукаюцца адно ў адным. Праекты могуць дапаўняць адзін аднаго, весці дыялог або свядома супярэчыць адзін аднаму.
- Без узроставых і геаграфічных абмежаванняў;
- Падавацца можна аднаму(-ой) або дуэтам;
- Пасля адбору двух мастакоў(-чак), якія падаваліся паасобку, могуць аб'яднаць у дуэт.
Фармат:
- Восем тыдняў паміж студзенем і красавіком 2027 года — можна не запар;
- Колькі часу быць на месцы, вызначаюць паводле патрэбаў праекта і праграмы падзей абацтва;
- Былое абацтва ў Aniane і даліна ракі Эро (Hérault), Францыя — тэрыторыя са статусам Grand site de France.
Тэма:
Арганізатары(-кі) прапануюць уявіць даліну Эро жывой істотай: ландшафты — яе скура, сцежкі — лініі жыцця, рэкі — кровазварот. Партрэт даліны прапануюць скласці з чатырох пытанняў: што тут бачна, што чутна, што адчуваецца і што памятаецца. Сярод магчымых тэм — ноч, зімовы холад і вецер, а таксама страты і змены, праз якія праходзіць тэрыторыя, і тое, як жыхары(-кі) да іх прыстасоўваюцца. У працы можа быць увесь спектр пачуццяў — ад радасці і прывязанасці да смутку і трывогі.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 6 000 EUR на чалавека ад Montpellier 2028 — у суму ўваходзяць ганарар, суткавыя і дарога ў Aniane і назад;
- Жыллё за кошт CCVH, калі яно патрэбнае;
- Памяшканні ў абацтве для рэпетыцый, запісу, эксперыментаў, варкшопаў і працы — у тым ліку капліца былой турмы плошчай 350 м² і грымёркі;
- Дапамога з пераездамі па даліне;
- Суправаджэнне каманды CCVH і кантактная асоба ад Montpellier 2028;
- Дапамога CCVH у сустрэчах з жыхарамі(-камі).
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Сустрэчы, збор гісторый, аматарскія творчыя варкшопы і эксперыменты з жыхарамі(-камі), мясцовымі арганізацыямі і публікай, асабліва з моладдзю, — частка рэзідэнцыі;
- Для даследавання можна выкарыстоўваць ландшафты і вёскі, спадчыну, архівы, бібліятэкі, мясцовыя асацыяцыі, музычную школу і іншыя рэсурсы даліны;
- Першы публічны паказ вынікаў трэба правесці да канца 2026–2027 навучальнага года;
- Увосень 2027 года працу пакажуць на L'événement 27 — фармат вызначаць разам з мастакамі(-чкамі);
- Арганізатары(-кі) могуць папрасіць зрабіць працэс бачным: апісаць сустрэчы, сабраныя матэрыялы і мастацкія рашэнні для архіва цыкла рэзідэнцый.
Для заяўкі патрэбныя:
- Актуальная біяграфія і партфоліа з найбольш дарэчнымі працамі — разам да 15 старонак;
- Апісанне задумы (note d'intention) — да 2 старонак: даследчы і творчы падыход, сувязь з абацтвам і далінай, роля публікі і магчымыя формы публічнага паказу;
- Для праектаў з вытворчай часткай — асноўныя тэхнічныя патрабаванні і абмежаванні.
Як падавацца:
Дашліце файлы ў PDF агульным памерам да 20 МБ на абодва адрасы: contact@montpellier2028.eu і abbaye@cc-vallee-herault.fr.
- Назвы файлаў: «NOM_PORTFOLIO-BIO_ABBAYE_2027» і «NOM_NOTE_ABBAYE_2027», дзе NOM — ваша прозвішча;
- У тэксце ліста — у такім парадку: прозвішча, імя, горад, нумар тэлефона, сайт і сацсеткі (калі ёсць).
Таймлайн:
- Тыдзень 23 лістапада 2026 года — пасяджэнне журы;
- Не пазней за тыдзень 30 лістапада 2026 года — абвяшчэнне вынікаў;
- Студзень – красавік 2027 года — рэзідэнцыя;
- Да канца 2026–2027 навучальнага года — першы публічны паказ;
- Восень 2027 года — прэзентацыя на L'événement 27.
Арганізатар:
Асацыяцыя Montpellier 2028 – Terres de culture разам з Communauté de communes Vallée de l'Hérault (CCVH) — аб'яднаннем 28 камун даліны Эро. Асацыяцыю стварылі Манпелье, Сэт і іншыя мясцовыя ўлады, каб разам падавацца на званне Еўрапейскай сталіцы культуры. CCVH аднаўляе былое абацтва ў Aniane: у розныя часы тут былі манастыр, тэкстыльная фабрыка і турма, а ў ліпені 2026 года адкрылася новая культурная прастора. Рэзідэнцыя — частка праекта L'Abbaye des Possibles.