Перайсці да асноўнага зместу

Nightboat Books Poetry Prize 2026 — 1 200 USD і выданне паэтычнага зборніка для тых, хто піша па-англійску

15 лістапада 2026, 23:59 UTC−5
Анлайн
28 USD
1 200 USD

Nightboat Books Poetry Prize — штогадовы конкурс нью-ёркскага некамерцыйнага выдавецтва Nightboat Books, праз які яно набірае паэтычныя кнігі для выдання.

Для каго:

Паэты(-кі), якія пішуць па-англійску, з любой краіны. Колькасць ранейшых кніг не мае значэння.

Не могуць падавацца:

  • Члены сем'яў і былыя студэнты(-кі) рэдактараў(-ак) Nightboat (кароткія рэзідэнцыі і стыпендыі не лічацца навучаннем);
  • Былыя супрацоўнікі(-цы) Nightboat Books, у тым ліку стажоры(-кі).

Што прапануецца:

  • Аванс 1 200 USD (≈ 1 080 EUR);
  • Стандартны кантракт з ганарарам ад продажаў (роялці) і выданне кнігі ў Nightboat Books;
  • 25 бясплатных асобнікаў кнігі;
  • Магчымасць даапрацаваць рукапіс перад выданнем.

Пераможцаў можа быць адзін або некалькі.

Колькі каштуе ўдзел:

Збор — 28 USD за кожны рукапіс. Калі журы не абярэ ніводнага рукапісу для выдання, зборы вернуць усім удзельнікам(-цам). Выдавецтва штогод дае 25 вызваленняў ад збору, але ў гэтым годзе ўсе яны ўжо разабраныя.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Рукапіс зборніка вершаў — не менш за 48 старонак з нумарацыяй, не больш за адзін верш на старонку;
  • Тытульная старонка (рукапісы чытаюць не ананімна, таму імя можна пазначыць);
  • Змест і, калі патрэбна, спіс ранейшых публікацый вершаў.

У рукапіс можна ўключыць выявы, але кніга будзе надрукаваная не ў поўным колеры.

Як падавацца:

Толькі анлайн праз Submittable(знешні сайт); папяровыя заяўкі больш не прымаюць. Можна падаць некалькі рукапісаў — кожны асобна і з асобным зборам. Адначасовая падача ў іншыя выдавецтвы дазволеная; калі рукапіс прымуць у іншым месцы, трэба адразу паведаміць Nightboat. Падчас адбору праўкі ў рукапіс не прымаюць.

Адбор:

Рукапісы ацэньваюць рэдактары(-кі) Nightboat: Emily Bark Brown, Lina Bergamini, Lindsey Boldt, Gia Gonzales, Jaye Elizabeth Elijah, Destiny Hemphill, Terrance Hudson, Lucia Kan-Sperling, Morgan Levine, Trisha Low, Stephen Motika, Kit Schluter, Dante Silva, Santiago Valencia і Naima Yael Tokunow. Выдавецтва прытрымліваецца этычнага кодэкса CLMP (Community of Literary Magazines and Presses).

Таймлайн:

  • Пераможцаў абвесцяць да красавіка 2027 года;
  • Кнігі выйдуць вясной — увосень 2029 года.

Кантакт: info@nightboat.org — толькі для пытанняў.

Арганізатар:

Nightboat Books — некамерцыйнае выдавецтва з Нью-Ёрка, якое выдае паэзію, прозу і пераклады, што выходзяць за межы канвенцый.

Важна:

  • Рукапіс у цэлым мусіць быць невыдадзены; асобныя вершы могуць быць ужо апублікаваныя ў перыёдыцы, анталогіях або зборніках-chapbook (невялікіх брашурах);
  • Прымаюць толькі ўласныя творы — пераклады не падыходзяць;
  • Калі вы выкарыстоўвалі AI пры стварэнні рукапісу, трэба пазначыць гэта і растлумачыць, як і навошта.