Нямецкая камісія ЮНЕСКА шукае экспертаў(-ак) для напісанння трох аналітычных дакументаў пра Fair Culture
Deutsche UNESCO-Kommission (DUK) замаўляе тры аналітычныя дакументы пра тое, як на практыцы ўкараняць прынцыпы ініцыятывы Fair Culture, апісаныя ў Fair Culture Charter. Ініцыятыва Fair Culture працуе са структурнай няроўнасцю ў міжнароднай культурнай супрацы і ў культурных і крэатыўных сектарах, а Хартыя апісвае бачанне ўстойлівага, справядлівага і паважлівага асяроддзя ў культуры — у тым ліку для кампаній карпаратыўнага сектара.
Для каго: кваліфікаваныя эксперты(-кі), даследчыкі(-цы) і практыкі(-ні).
Ад заяўніка(-цы) чакаюць:
- Прызнаную экспертызу ў абраным сектары, якая выходзіць за межы краін OECD;
- Прынамсі базавае веданне нарматыўных рамак ЮНЕСКА і палітык культурнай разнастайнасці;
- Разуменне культурных і крэатыўных індустрый і аналізу ланцужкоў вартасці;
- Досвед аналізу палітык і напісання дакументаў для іх;
- Выдатную пісьмовую англійскую.
Досвед працы са стэйкхолдарамі з Глабальнага Поўдня — вялікі плюс.
Пра тэндэр:
Тры сектары — па адным дакуменце на кожны:
- Fair Culture у музычным сектары;
- Fair Culture у кніжным і выдавецкім сектары;
- Fair Culture у сцэнічных мастацтвах.
Дакументы мусяць падтрымаць практычнае ўкараненне прынцыпаў у канкрэтным сектары — з яго магчымасцямі і межамі, моцнымі і слабымі бакамі, ланцужкамі вартасці і ўзаемадзеяннем гульцоў. Яны таксама стануць укладам у распрацоўку магчымай сертыфікацыі або маркіроўкі Fair Culture.
Патрабаванні да тэксту:
- Адзін дакумент на англійскай мове, не больш за 20 старонак — прыкладна 80 000–100 000 знакаў з прабеламі;
- Рэзюмэ на 1–2 старонкі;
- Структура: Executive Summary, аналіз сектара, рэкамендацыі для палітык;
- Тэкст мусіць абапірацца на даныя і быць практычным і арыентаваным на палітыкі, а не чыста акадэмічным.
Што прапануецца:
Гэта аплатная замова, і суму ганарару называе сам(-а) заяўнік(-ца). У заяўцы трэба падаць фінансавую прапанову з агульным ганарарам брута і пазначэннем ПДВ, якая пакрывае даследаванне, кансультацыі, напісанне, праўкі і здачу фінальнага тэксту.
Для заяўкі патрэбныя:
- Канцэпцыя або кароткая прапанова — не больш за 1 старонку;
- Фінансавая прапанова з усімі выдаткамі;
- Біяграфія або CV;
- Рэферэнсы і публікацыі, якія пацвярджаюць экспертызу;
- Дакладнае пазначэнне, на які з трох сектараў вы падаяцеся.
Усё падаецца адным файлам PDF на англійскай мове.
Дэдлайн і графік:
- Прыём прапановаў — да 13 верасня 2026 года;
- Чарнавік дакумента — 1 лістапада 2026 года;
- Фінальны тэкст — 27 лістапада 2026 года.
Як падавацца:
Лістом на info@fair-culture.org з копіяй на kamm@unesco.de і lotta.dyes@unesco.de.
Арганізатар:
Deutsche UNESCO-Kommission e.V. (Нямецкая камісія ЮНЕСКА).