PRADMOVA 26 — прыём заявак на новы фестывальны сезон «Чужая Бацькаўшчына»
PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі і супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. У 2026 годзе фестываль пройдзе ў чатырох гарадах — Уроцлаве, Вільнюсе, Празе і Варшаве — і створыць прастору для сустрэч, размоў, дыскусій, навучання і супольнай працы дзеля развіцця беларускай культуры.
Для каго: аўтары(-кі), даследчыкі(-цы), перакладчыкі(-цы), выдаўцы, рэдактары(-кі), мастакі(-чкі), куратары(-кі), культурніцкія ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты. Падавацца могуць тыя, хто працуе з беларускай культурай, кнігай, мовай, гісторыяй, грамадствам і сучаснымі формамі культурнага самавыяўлення.
Тэма сезона 2026 года — «Чужая Бацькаўшчына».
Фестываль адкрыты для новых ідэй, праектаў і фарматаў супрацоўніцтва. На разгляд можна прапаноўваць:
- Дыскусіі;
- Прэзентацыі;
- Лекцыі;
- Чытанні;
- Паказы;
- Майстар-класы;
- Перформансы;
- Міждысцыплінарныя праекты;
- Іншыя фарматы, звязаныя з тэмай і агульнай канцэпцыяй фестывалю.
Гарады і даты PRADMOVA_26:
- Уроцлаў — 2–4 кастрычніка 2026 года;
- Вільнюс — 16–18 кастрычніка 2026 года;
- Прага — 30 кастрычніка — 1 лістапада 2026 года;
- Варшава — 13–15 лістапада 2026 года.
Як падавацца:
Адна заяўка падаецца на адно канкрэтнае мерапрыемства.
Калі адно і тое ж мерапрыемства прапануецца для некалькіх гарадоў, трэба падаць асобную інфармацыю па кожнай пляцоўцы. Калі ў адной заяўцы пазначаныя некалькі гарадоў, каманда PRADMOVA пакідае за сабой права выбраць горад для рэалізацыі.
У заяўцы трэба дакладна апісаць:
- Назву і канцэпцыю мерапрыемства;
- Фармат — дыскусія, лекцыя, паказ, майстар-клас, размова і інш.;
- Працягласць і мову правядзення;
- Склад удзельнікаў(-ц), мадэратара(-ку) або вядоўцу, калі гэта датычыцца;
- Моўныя, тэхнічныя і арганізацыйныя патрэбы;
- Якую фінансавую падтрымку вы запытваеце ў фестывалю;
- Што атрымае або зразумее аўдыторыя пасля мерапрыемства.
Назва і апісанне павінны быць канкрэтнымі: агульных фармулёвак недастаткова.
Фінансавая і арганізацыйная падтрымка:
У заяўцы трэба пазначыць, якая менавіта падтрымка патрэбная ад фестывалю і яе прыкладны кошт.
Гэта можа быць:
- Кампенсацыя праезду;
- Пражыванне;
- Ганарар;
- Тэхнічная падтрымка;
- Іншыя неабходныя выдаткі, непасрэдна звязаныя з рэалізацыяй мерапрыемства.
PRADMOVA падтрымлівае толькі выдаткі, якія неабходныя для правядзення мерапрыемства і адпавядаюць прынцыпам эканамічнага выкарыстання бюджэту.
Важна:
Падача заяўкі не азначае аўтаматычнага ўключэння мерапрыемства ў праграму.
Каманда PRADMOVA будзе ўлічваць адпаведнасць прапановы тэме і агульнай канцэпцыі сезона, яе актуальнасць, ступень распрацаванасці, арганізацыйныя магчымасці і даступныя рэсурсы.
Перад падачай варта ўважліва азнаёміцца з правіламі падачы заявак і прынцыпамі фестывальнай прасторы PRADMOVA.