PRADMOVA шукае валанцёраў і валанцёрак
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA набірае каманду валанцёраў і валанцёрак у Вільнюсе, Празе, Варшаве і Любліне.
PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які аб'ядноўвае супольнасць вакол беларускай культуры, кніг і свабоднага абмену ідэямі. Тэма сезона 2026 года — «Чужая Бацькаўшчына».
Калі і дзе:
- Вільнюс — 16–18 кастрычніка 2026 года;
- Прага — 30 кастрычніка – 1 лістапада 2026 года;
- Варшава — 13–15 лістапада 2026 года;
- Люблін — 11–13 снежня 2026 года.
З чым можна дапамагчы:
- Фота і рылсы;
- Сацыяльныя сеткі і медыя;
- Праца на пляцоўцы;
- Кніжны кірмаш;
- Пераклад і моўная падтрымка;
- Дзіцячая праграма;
- Тэхніка і мантаж.