Rangøya — рэзідэнцыя на нарвежскім узбярэжжы для груп аўтараў(-ак), зіма 2026/2027
Rangøya International Cultural Centre на нарвежскім узбярэжжы прымае заяўкі на бясплатную рэзідэнцыю (лістапад–снежань 2026, студзень–люты 2027) ад груп аўтараў(-ак), перакладчыкаў(-ц) і мастакоў(-чак) прынамсі з дзвюх краін.
Для каго:
- Пісьменнікі(-цы), перакладчыкі(-цы) і мастакі(-чкі) з любых краін, у тым ліку мясцовыя;
- Падаюцца групай ад двух чалавек, прычым удзельнікі(-цы) мусяць прадстаўляць прынамсі дзве краіны або нацыянальнасці — гэта абавязковая ўмова праграмы;
- Рэкамендаваная максімальная колькасць — чатыры чалавекі; на групу падаецца адна агульная заяўка, а асноўны(-ая) заяўнік(-ца) называе сузаяўнікаў(-ц) у форме;
- Прынамсі адзін(-на) з заяўнікаў(-ц) мусіць працаваць у полі літаратуры;
- Міждысцыплінарная супраца вітаецца;
- Заяўкі з нардычнай і/або балтыйскай сувяззю могуць мець прыярытэт.
Пра рэзідэнцыю: пры падтрымцы Arts Council Norway, Sparebankstiftelsen Nordvest і акругі Мёрэ-ог-Румсдал цэнтр прапануе перыяд бясплатных рэзідэнцый на ўзбярэжжы Нарвегіі. Цэнтр заснаваны як некамерцыйнае таварыства з выразнай грамадскай місіяй: ён не размяркоўвае дывідэндаў, і ўвесь прыбытак ідзе назад у дзейнасць на карысць публікі і мастацкага абмену.
Калі і дзе: востраў Rangøya каля Atlantic Ocean Road у камуне Аверой (Rangøyveien 423, 6532 Averøy), Нарвегія. Дом з чатырма спальнямі, дзвюма ваннымі, агульнай кухняй, гасцёўняй і невялікай бібліятэкай; у кожным пакоі — стол, ёсць асобны працоўны пакой і веласіпеды. Бліжэйшая прадуктовая крама — каля 5 км, бліжэйшыя аэрапорты — Крысціансун (KSU) і Молдэ (MOL).
Рэкамендаваная працягласць рэзідэнцыі — адзін месяц, дакладныя даты ўзгадняюцца індывідуальна.
Што прапануецца:
- Пражыванне ў доме цэнтра;
- Прастора для працы, варкшопаў і камерных падзей;
- Сувязі з рэгіянальнай літаратурнай супольнасцю — цэнтр актыўна знаёміць гасцей з мясцовымі аўтарамі(-камі) і культурным асяроддзем;
- Пацвярджальны ліст пасля адбору — можа выкарыстоўвацца як дакумент пры падачы на іншае фінансаванне.
Поўныя ўмовы можна прачытаць у адкрытым PDF-дакуменце.