Перайсці да асноўнага зместу

Рэзідэнцыя ў Fondation Martell

24 жніўня 2026
Cognac, Францыя
2 875 EUR

Творчая рэзідэнцыя ад 2 да 8 тыдняў у Коньяку

Fondation d'entreprise Martell — платформа даследаванняў і экспэрымэнтаў для дызайнёраў, мастакоў і даследчыкаў, а таксама публічная прастора для адукацыі і павышэння свядомасці, сфакусаваная на жывых арганізмах.

Умовы рэзідэнцыі:

  • Працягласць: ад 2 да 8 тыдняў
  • Стыпендыя: да 375 € на тыдзень
  • Вытворчыя выдаткі: да 2 500 €
  • Пражыванне ў фондзе
  • Доступ да майстэрняў і абсталявання
  • Прафесійнае суправаджэнне
  • Прэзентацыя завершанага праекта

Фокус фонду: Экспэрыментальныя выставы, тэматычныя экспазіцыі, адкрыццё мастакоў і дызайнёраў, а таксама публічныя мерапрыемствы (канферэнцыі, варкшопы, дыскусіі).

Прыём праектаў адкрыты да 23 жніўня 2026 года. Падрабязнасці і форма заяўкі — на сайце фонду ў раздзеле «Residencies».