Scuola Piccola Zattere — трохмесячныя стыпендыі ў Венецыі з грантам 5000 EUR і даследчым бюджэтам
Scuola Piccola Zattere — некамерцыйная прастора для бесперапыннай адукацыі і даследавання ў пашыраным полі сучаснага мастацтва ў Венецыі. Стыпендыя дае магчымасць засяродзіцца на ўласным даследаванні і бягучых праектах, увайсці ў мастацкую супольнасць Scuola і пажыць культурным жыццём Венецыі.
Для каго:
- Мастакі(-чкі) і культурныя практыкі(-ні), у тым ліку куратары(-кі), даследчыкі(-цы), архітэктары(-кі), харэографы(-кі), перформеры(-кі) і пісьменнікі(-цы);
- Узроставых абмежаванняў няма, але праграма скіраваная перадусім на постакадэмічны этап кар’еры — звычайна да 40 гадоў;
- Патрэбнае добрае веданне англійскай мовы;
- Калектывы і дуэты вітаюцца, але сума гранту і жыллё застаюцца тымі ж.
Праграма пабудаваная на ўзаемнасці: удзельнікі(-цы) і атрымліваюць ментарства і адукацыю, і самі імі дзеляцца, працуюць з практыкамі(-інямі) з іншых кантэкстаў і дысцыплін ды ўносяць свой унёсак у публічную праграму — праз варкшопы, прэзентацыі, семінары, паказы ці перформансы.
Тэма сезона 2026–2027 — «Living Document»:
- Практыкі, якія зноў актывуюць архіўныя сляды, рэгламенты і прынцыпы, паказваючы іх жывымі, працэсуальнымі і зменлівымі;
- Правіла як інструмент, што параджае звычаі, калектыўныя рытуалы і гульні, — і адначасова як абмежаванне, якое можна абыйсці дзеля нечаканых магчымасцяў;
- Формы аб’яднання, канфлікту і перамоваў у сацыяльнай дынаміцы — праз адносіны прасторы і цела, архітэктуры і перфарматыўнасці, інструкцыі і дзеяння.
Што прапануецца:
- Індывідуальнае працоўнае месца ў супольнай студыі ў будынку Scuola Piccola Zattere на тры месяцы;
- Грант 5000 EUR за ўвесь перыяд стыпендыі;
- Даследчы бюджэт 2000 EUR;
- Жыллё ў Венецыі;
- Дарога ў Венецыю і назад;
- Scuola можа даць ліст-запрашэнне і кампенсаваць кошт візы.
Калі і дзе: Scuola Piccola Zattere, Венецыя, Італія. Два перыяды на выбар:
- Пачатак студзеня — пачатак красавіка 2027 года;
- Сярэдзіна красавіка — сярэдзіна ліпеня 2027 года.
У заяўцы трэба пазначыць, на які перыяд вы падаяцеся — або што гатовыя на любы. Адбор на першы перыяд ідзе ў кастрычніку і лістападзе, магчымае анлайн-інтэрв’ю; вынікі паведамяць па пошце да пачатку снежня.
Для падачы патрэбны:
- Адзін PDF, які змяшчае: матывацыйны ліст на адну старонку з імем у загалоўку, дзе відаць, як тэмы набору супадаюць з вашым даследаваннем і як вы плануеце ўнесці ў яго свой унёсак; актуальнае CV; партфоліа з дакументацыяй практыкі;
- Цалкам запоўненая і падпісаная форма заяўкі;
- Цалкам запоўненае і падпісанае паведамленне пра апрацоўку персанальных даных;
- Копія дзейснага ID або копія пашпарта.
Кожны файл — не больш за 10 МБ. Файлы з няправільнымі назвамі не разглядаюцца.
Поўныя ўмовы — у афіцыйным дакуменце набору (PDF).
Кантакт: fellowship@scuolapiccolazattere.com. Пытанні пра парадак падачы прымаюцца да 31 жніўня.