Sharing Future — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з ідэямі супрацоўніцтва, сумеснага стварэння і агульнай еўрапейскай будучыні.
Міжнароднае таварыства Эліяса Канэці запрашае мастакоў(-чак) на месячную рэзідэнцыю ў Русе. Удзельнік(-ца) атрымае стыпендыю, пражыванне і працоўную прастору ў гістарычным доме Канэці.
Для творцаў з розных краін Еўропы, у тым ліку з краін Заходніх Балканаў і Турцыі.
Падавацца могуць:
- Мастакі(-чкі);
- Фатографы(-кі);
- Пісьменнікі(-цы);
- Перформеры(-кі);
- Перакладчыкі(-цы);
- Музыкі.
Стыпендыя «Sharing Future» падтрымлівае мастацкія праекты, звязаныя з супрацоўніцтвам, сумесным стварэннем і пошукам вобразаў агульнай еўрапейскай будучыні.
Прапануецца:
- Пражыванне ў кватэры;
- Працоўная прастора ў доме Канэці;
- Стыпендыя 1200 еўра і да 300 еўра на дарогу або агульная падтрымка ў памеры 1500 еўра;
- Магчымая дадатковая падтрымка матэрыяламі і арганізацыяй — у індывідуальным парадку;
- Магчымасць наладзіць супрацоўніцтва з культурнымі дзеячамі(-чкамі) Русе і Балгарыі.
Вынік:
Праект адабранага(-най) ўдзельніка(-цы) прадставяць падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Русе — напрыклад, у фармаце выставы, музычнага альбома, відэа або іншай публічнай прэзентацыі.