Sixi AiR — рэзідэнцыя ў Нанкіне для творцаў з розных дысцыплін
Sixi Museum — некамерцыйная арт-інстытуцыя, якая спалучае калекцыю, выставы, акадэмічныя даследаванні і публічную адукацыю. Нанкін апісваюць як горад, дзе суіснуюць традыцыйная і сучасная культура, а рэзідэнцыя дае магчымасць працаваць у дыялогу з мясцовай арт-сцэнай, гісторыяй і гарадскім кантэкстам.
Для каго:
Падавацца могуць аўтары(-кі) з любой краіны, якім на момант падачы ёсць 18 гадоў. Патрэбны дастатковы ўзровень кітайскай мандарынскай або англійскай мовы.
Тэмы набору 2027 года:
1. Flux and Imprints: Contemporary Echoes of Migration History
Праекты пра міжрэгіянальную мабільнасць, культурную рэканструкцыю і памяць. Тэма можа закранаць сямейныя гісторыі замежных кітайцаў, спадчыну каланіялізму ў Азіі, фармаванне ідэнтычнасці ў глабальных геапалітычных кантэкстах, архівы, вусныя гісторыі, асабістую памяць і вялікія гістарычныя наратывы.
2. Folds of Text: Cross-Media Intertextuality and Intervention
Тэма разглядае тэкст не толькі як пісьмовы знак, а як рухомую і дынамічную форму. Вітаюцца міждысцыплінарныя праекты на скрыжаванні літаратуры, лінгвістыкі, музыкі, гуку і візуальнага мастацтва.
Што прапануецца:
- Пакрыццё выдаткаў на візу;
- Пакрыццё дарогі ў абодва бакі;
- Страхоўка на перыяд рэзідэнцыі;
- Пражыванне — асобная кватэра або асобная лофт-студыя;
- Працоўная прастора;
- Тэхнічная і арганізацыйная падтрымка;
- Падтрымка на матэрыялы;
- Трансфер з аэрапорта;
- Пераклад і дапамога ў камунікацыі з мясцовай арт-сцэнай і інфармацыя пра лакальныя культурныя падзеі.
Дакладная сума падтрымкі на матэрыялы ў апісанні не пазначаная.
Даты рэзідэнцыі:
Ёсць два магчымыя перыяды:
- вясна 2027 года — сакавік–травень;
- восень 2027 года — верасень–лістапад.
Дакладныя даты будуць узгодненыя з адабранымі мастакамі(-чкамі) з улікам іх пажаданняў і графіку Sixi AiR.
Для заяўкі патрэбныя (па-англійску; калі магчыма, можна таксама дадаць кітайскую версію):
- CV з партрэтным фота;
- партфоліа з мастацкім досведам, выбранымі працамі, праектамі і прафесійнымі характарыстыкамі;
- прапанова рэзідэнцыйнага праекта.
У прапанове трэба апісаць:
- матывацыю падачы;
- бачанне рэзідэнцыі;
- папярэдні план працы;
- агульную канцэпцыю;
- патрэбы ў матэрыялах і абсталяванні;
- пажаданы перыяд рэзідэнцыі;
- пажаданы тып пражывання або працоўнай прасторы.
Міжнародным заяўнікам(-цам) раяць закласці дастаткова часу на візавы працэс — звычайна мінімум 2–3 месяцы.
Фінальны адказ абяцаюць даслаць не пазней за сярэдзіну лютага 2027 года.
Дэдлайн:
15 лістапада 2026 года, 23:59 GMT+8 / Beijing Time
Як падавацца:
Усе матэрыялы трэба сабраць у адзін PDF або ZIP-файл і даслаць на email: info@siximuseum.com
У тэме ліста трэба пазначыць: Residency Application
Матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням, разглядацца не будуць.