Перайсці да асноўнага зместу

Studio Meridional — даследчыя і творчыя заезды ў Марсэлі

20 ліпеня 2026, 23:59 CEST
Marseille, Францыя
350 EUR

Studio Meridional адкрыў набор на даследчыя і творчыя заезды ў Марсэлі ў верасні, кастрычніку і лістападзе 2026 года. Праграма дае прыватны пакой-студыю для жыцця і працы ў супольнай кватэры.

Для каго: аўтары(-кі), мастакі(-чкі) і творчыя практыкі з усяго свету, якія працуюць у сферах:

  • Візуальнае мастацтва;
  • Медыямастацтва і лічбавае мастацтва;
  • Пісьмо і літаратура;
  • Кіно;
  • Фатаграфія;
  • Іншыя дысцыпліны, звязаныя з сучаснай культурай і даследаваннем.

Пра праграму

Studio Meridional — незалежная самакіраваная мастацкая ініцыятыва ў Марсэлі.

Праграма падыходзіць для тых, хто хоча правесці час у Марсэлі, каб развіць асабісты мастацкі працэс, даследаванне або праект.

Можна падавацца на заезды ў:

  • Верасні 2026;
  • Кастрычніку 2026;
  • Лістападзе 2026.

Працягласць:

  • 10 дзён;
  • 15 дзён;
  • 1 месяц.

Мінімальны тэрмін удзелу — 10 дзён, максімальны — 4 тыдні.

Удзельнік(-ца) атрымлівае прыватны пакой-студыю 18 м² у супольнай кватэры з заснавальнікам праекта Cristobal Bouey. У залежнасці ад раскладу ў кватэры можа быць яшчэ адзін(-а) удзельнік(-ца), або толькі вы і заснавальнік.

Прапануецца:

  • Прыватны пакой-студыя для жыцця і працы;
  • Двухспальны ложак і працоўны стол;
  • Агульныя прасторы: гасцёўня, кухня і ванны пакой;
  • Вада, электрычнасць, інтэрнэт;
  • Пасцельная бялізна;
  • Штодзённая падтрымка і каардынацыя.

Унёсак за ўдзел:

  • 10 дзён — 350 EUR;
  • 15 дзён — 450 EUR;
  • 1 месяц — 800 EUR.

Пасля пацверджання ўдзелу трэба ўнесці 50% сумы, каб забраніраваць месца. Гэты аванс не вяртаецца ў выпадку адмены.

З 1 лістапада да 15 сакавіка ацяпленне ўключана пры звычайным выкарыстанні. Пры незвычайна высокім спажыванні энергіі могуць быць дадатковыя выдаткі.

Важна:
Studio Meridional — прастора для працы і засяроджанасці, таму яна не вельмі падыходзіць для дзяцей або жывёл. Магчымыя выключэнні трэба абмяркоўваць асобна.

У будынку няма ліфта, таму прастора можа быць недаступнай для людзей з абмежаванай мабільнасцю.

Для падачы патрэбны:

Заяўка можа быць па-французску, па-англійску або па-іспанску.

У форме трэба пазначыць:

  • Асабістыя даныя;
  • Дысцыпліну;
  • Біяграфію і апісанне мастацкай практыкі;
  • Апісанне праекта або працы, якую вы плануеце развіваць падчас знаходжання;
  • Спасылку на сайт або сацыяльныя сеткі з прыкладамі работ;
  • Пажаданы месяц і даты ўдзелу.