Перайсці да асноўнага зместу

SURF Artist-in-Residence 2027 — рэзідэнцыя ў падземнай лабараторыі ў ЗША са стыпендыяй 5000 USD

1 лістапада 2026
22 траўня — 31 кастрычніка 2027
Lead, Злучаныя Штаты Амерыкі
Бясплатна
5 000 USD

Sanford Underground Research Facility (SURF) — найглыбейшая падземная лабараторыя ў ЗША: яна размешчаная на глыбіні 4850 футаў (≈ 1,5 км) у былой залатой шахце Homestake у горадзе Lead, штат Паўднёвая Дакота. Тут праводзяць эксперыменты ў фізіцы, біялогіі, геалогіі і інжынерыі. Рэзідэнцыя SURF AiR існуе з 2019 года ў партнёрстве з Black Hills State University і прапануе мастакам(-чкам) ствараць працы, натхнёныя лабараторыяй, яе даследаваннямі і гісторыяй шахты. Праграма пабудаваная па ўзоры рэзідэнцый National Park Service, CERN і Fermilab.

Для каго:

Мастакі(-чкі), якія працуюць з любымі медыя: візуальныя мастакі(-чкі), рэжысёры(-кі), пісьменнікі(-цы), музыкі і іншыя. Трэба мець моцны прафесійны досвед — значныя рэгіянальныя, нацыянальныя або міжнародныя выставы ці падобныя дакументальна пацверджаныя дасягненні.

Фармат:

  • Чатыры тыдні на месцы летам — у перыяд з 22 траўня па 31 ліпеня 2027 года, дакладныя даты ўзгадняюцца з SURF;
  • Тыдзень у кастрычніку 2027 года — мантаж выставы і лекцыі.

Прыкладная праграма на лета: інструктаж па бяспецы, спускі пад зямлю, вячэра з даследчыкамі(-цамі), экскурсіі па горадзе Lead і музеях, праца ў майстэрні і адна падзея для мясцовай супольнасці.

Што прапануецца:

  • Стыпендыя 5000 USD ≈ 4350 EUR, выплачваецца ў дзве часткі;
  • Магчымасць запытаць да 5000 USD ≈ 4350 EUR дадаткова на стварэнне працы — яны не гарантаваныя;
  • Дарога (авіябілеты, арэнда аўтамабіля або кампенсацыя пробегу), пражыванне і суткавыя на абодва візіты;
  • Майстэрня;
  • Экскурсіі па наземнай і падземнай частках лабараторыі;
  • Зваротная дастаўка прац — да 7000 USD ≈ 6100 EUR.

Што чакаецца ад рэзідэнта(-кі):

  • Прайсці інструктаж па бяспецы і выконваць усе правілы. На тэрыторыі SURF вас увесь час суправаджае гід;
  • Увосень змантаваць выставу і прачытаць да дзвюх лекцый;
  • Правесці падзеі для мясцовай супольнасці — напрыклад, у школах і ўніверсітэтах, даць інтэрв'ю або дакументаваць рэзідэнцыю;
  • Перадаць як мінімум адну працу ў пастаянную калекцыю SURF — яе выбірае прадстаўнік(-ца) лабараторыі;
  • Самастойна змантаваць і дэмантаваць працы (разам з SURF і выставачнай пляцоўкай);
  • Падпісаць з SURF мемарандум (MOU), у якім фіксуюцца таймлайн і чаканні.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Матывацыйны ліст: чаму вы хочаце стаць рэзідэнтам(-кай) SURF і што можаце прапанаваць лабараторыі;
  • Кароткае CV (2–5 старонак);
  • 15–20 прац, створаных за апошнія пяць гадоў, са спісам выяваў або іншым спосабам іх ідэнтыфікаваць;
  • Прыкладны бюджэт на матэрыялы — калі ён ужо вядомы і перавышае стыпендыю;
  • Тры прафесійныя рэкамендацыі з імёнамі і кантактамі.

Усе матэрыялы падаюцца ў фармаце PDF.

Дэдлайн: 1 лістапада 2026 года. Час і часавы пояс не пазначаныя; лабараторыя знаходзіцца ў часавым поясе Mountain Time (MST), таму разлічвайце на канец дня па гэтым часе (≈ 2 лістапада, 07:59 CET) або падавайцеся раней.

Кантакт: Gina Gibson, каардынатарка SURF AiR — SURF_AiR@Sanfordlab.org

Арганізатар: Sanford Underground Research Facility (SURF) у партнёрстве з Black Hills State University.