Свята беларускай літаратуры ў Гданьску: 15-я цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця
"Беларуская і польская літаратурныя супольнасці – пісьменнікі, перакладчыкі, выдаўцы, рэцэнзенты і чытачы – збяруцца ў Гданьску на Свята беларускай літаратуры. У цэнтры ўвагі будуць новая беларуская проза, пытанні перакладу і кнігавыдання, творчасць пісьменніц, жыццё і праца ў эміграцыі, а таксама развіццё беларускай літаратуры па-за межамі радзімы. Падзея прымеркаваная да ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця – самай значнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі."
- Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці (plac Solidarności 1) і Гданьская філія Ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэкі (Mariacka 42), Гданьск
- Уваход: вольны
- Мова: большасць падзей па-беларуску; цырымонія – з сінхронным перакладам на польскую
- Анлайн: частку падзей будуць трансляваць на YouTube-каналах Беларускага ПЭНа (па-беларуску) і ECS (па-польску)
6 лістапада, пятніца
18:00–19:30 · «Памежжа сустрэч» – творчы вечар паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з удзелам Андрэя Хадановіча: вершы і пераклады, размова пра памяць, эміграцыю і выдавецкую працу па-за краінай. Гданьская філія бібліятэкі, Mariacka 42.
7 лістапада, субота
Усе падзеі – у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ECS).
- 12:00–20:30 · кірмаш беларускай і польскай кнігі, у тым ліку кнігі фіналістаў прэміі
- 12:00–20:30 · «Тутэйшы дзэн» – выстава графікі Артура Вакарава з вершаванымі тлумачэннямі Сабіны Брыло (экскурсія з мастаком – у 15:00)
- 12:00, 13:00, 14:00 · дакументальны фільм «Моўныя партызаны» Таццяны Гаўрыльчык (з англійскімі субцітрамі)
- 12:00–12:50 · «Ці ўмее AI лаяцца па-беларуску?» – інтэрактыўныя заняткі з «Мовай Нанова» (Эмілія Гаўрус, Аляксей Картыннік)
- 13:00–13:50 · «Перакладчыцкая майстэрня для ўсіх!» – інтэрактыўныя заняткі з Андрэем Хадановічам і Яаннай Бэрнатовіч
- 14:00–15:00 · «Чаго хочуць пісьменніцы? Жанчыны ў літаратуры» – дыскусія з Ганнай Янкутай, Таццянай Нядбай, Лерай Ваўкагонавай і Валянцінай Андрэевай
- 15:30–18:00 · сустрэчы з фіналістамі прэміі і аўтограф-сесіі: Аляксандр Карнаўх («Халодныя землі»), Дзяніс Трусаў («Боў і мерць у Хротне»), Арцём Шуканаў («Пентаквантар»)
- 18:00–18:45 · «Голас пакалення свабоды» – сустрэча з лаўрэатамі прэміі і прэзентацыя зборніка інтэрв’ю
- 19:00–20:30 · 15-я цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця: прэм’еры буктрэйлераў кніг-фіналістаў, абвяшчэнне лаўрэатаў і музычны выступ Лявона Вольскага з гітарыстам Паўлам Трыпуцем
Падзея ў Facebook.
Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці, БКТ «Хатка», «Будзьма беларусамі!» і іншымі. Суфінансаванне – Фонд Міжнароднай салідарнасці.