Tartu UNESCO City of Literature — двухмесячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц) і перакладчыкаў(-ц) у Эстоніі
Тарту — другі па велічыні горад Эстоніі і адзін з галоўных інтэлектуальных цэнтраў краіны. У 2015 годзе Тарту атрымаў статус UNESCO City of Literature, што ўзмацніла яго літаратурную сцэну і міжнародныя сувязі. Восеньскі перыяд рэзідэнцыі супадае з міждысцыплінарным літаратурным фестывалем Crazy Tartu, які пройдзе 12–14 лістапада 2026 года.
Для каго: пісьменнікі(-цы) і перакладчыкі(-цы) з усяго свету.
Праграма адкрытая для аўтараў(-ак), якія маюць:
- Узровень размоўнай англійскай мовы не ніжэй за upper-intermediate;
- Мінімум адну апублікаваную кнігу — паэзію, прозу або нон-фікшн / або апублікаваны сцэнар, тэатральную п’есу ці пераклад з эстонскай мовы на іншую;
- Цікавасць да эстонскай культуры і літаратуры;
- Гатоўнасць удзельнічаць у лакальным літаратурным жыцці: падзеях, сустрэчах, інтэрв’ю і фестывалях;
- План літаратурнай працы падчас рэзідэнцыі.
Што прапануецца:
- Двухмесячны побыт у рэзідэнцкай кватэры імя Karl Ristikivi;
- Стыпендыя 600 EUR на месяц — за два месяцы гэта 1 200 EUR;
- Кампенсацыя дарогі да 350 EUR;
- Магчымасці ўключыцца ў культурнае жыццё Тарту і выступаць на літаратурных падзеях;
- Магчымасць выступіць на фестывалі Crazy Tartu;
- Кантактная асоба, якая дапамагае з арганізацыяй выступаў, сустрэч, тураў і ўключэннем у лакальнае літаратурнае жыццё.
Рэзідэнцыя доўжыцца з 15 кастрычніка па 15 снежня 2026 года.
Рэзідэнты(-кі) будуць жыць у былым музеі Карла Рыстыківі — эстонскага пісьменніка, аднаго з важных аўтараў эстонскай прозы ХХ стагоддзя. Гэта была яго апошняя рэзідэнцыя ў Эстоніі перад эміграцыяй у Швецыю ў 1943 годзе. Кватэра знаходзіцца ў ціхім раёне недалёка ад цэнтра горада. У ёй ёсць спальня, гасцёўня, кухня, ванны пакой і выставачны пакой, прысвечаны Рыстыківі.
Для падачы патрэбны:
- Запоўніць анлайн-форму;
- Загрузіць фрагмент апублікаванага тэксту — да 5 старонак, на эстонскай або англійскай мове;
- Або фрагмент апублікаванага перакладу з эстонскай мовы на іншую.