The Contrapuntal «Disappearances» — да 200 EUR за рэпартаж ці візуальнае эсэ пра знікненні
The Contrapuntal — незалежны часопіс з Нідэрландаў, які публікуе рэпартажы, аналітыку і візуальныя працы на палітычныя і грамадскія тэмы. Новы тэматычны набор «Disappearances» прысвечаны знікненням у шырокім сэнсе: ад гвалтоўных знікненняў людзей і знішчэння дамоў да сцірання памяці, ведаў і экалогій. Часопіс плаціць ганарар за кожны прыняты матэрыял.
Для каго:
Журналісты(-кі), аўтары(-кі) і мастакі(-чкі), якія працуюць з дакументальнай прозай, аналітыкай, наратыўным пісьмом або візуальнымі формамі.
Для мастацкага матэрыялу могуць падавацца мастакі(-чкі) з ужо гатовымі праектамі на тэму набору.
Тэма:
Набор разглядае знікненне шырэй за фізічную адсутнасць чалавека: як спосаб, якім дзяржавы і іншыя структуры ўлады сціраюць людзей, гісторыі, памяць, веды, экасістэмы і рухі супраціву. Сярод формаў знікнення: гвалтоўныя знікненні, domicide (сістэмнае знішчэнне дамоў), ecocide (знішчэнне экасістэм), epistemicide (знішчэнне ведаў), дэзінфармацыю праз AI і тэхналогіі, палітычнае замоўчванне і знішчэнне культуры.
Асабліва чакаюць матэрыялаў пра палітызаванае мацярынства ў рухах супраць знікненняў (без эсэнцыялізацыі гендару), палітычны клопат — квір- і транс-супольнасці, рух за правы людзей з інваліднасцю, — маніпуляцыі выявамі актывістаў(-ак) праз тэхналогіі, а таксама пра гарады, лагеры, дамбы і іншую інфраструктуру як прастору знікнення і супраціву. Цікавяць працы, якія звязваюць штодзённы досвед з мілітарызмам, капіталізмам, імперыялізмам і фашызмам.
Што прапануецца:
- Рэпартаж на 1 500–2 000 словаў — 200 EUR;
- Візуальнае эсэ з 12–14 візуальных работ (аб'ём узгадняецца пры замове) — 200 EUR;
- Аналітычная калонка на 2 500–3 000 словаў — 100 EUR;
- Мастацкі матэрыял — 50 EUR: ганарар мастаку(-чцы) за публікацыю ўжо гатовага праекта ў межах набору.
Для заяўкі патрэбныя:
- Пітч — кароткая прапанова матэрыялу з катэгорыяй і рабочай назвай;
- Для мастацкага матэрыялу — гатовая праца і профіль мастака(-чкі).
Як падавацца:
Дашліце пітч на submissions.thecontrapuntal@protonmail.com. Тэма ліста — «Pitch — [Category] — [Working Title]».
Арганізатар:
The Contrapuntal — часопіс, які выдае нідэрландскі фонд Stichting The Contrapuntal.
Важна:
- Ганарар выплачваецца за кожную замову: спачатку дасылаецца пітч, а потым рэдакцыя замаўляе матэрыял;
- Ці пазначаныя сумы брута або нета і як іх выплачваюць, ва ўмовах не пазначана;
- Набор абвешчаны на англійскай; на якой мове прымаюць матэрыялы, ва ўмовах не пазначана.