Перайсці да асноўнага зместу

The Finch Manuscript Lab — рэзідэнцыя для завяршэння кніжных рукапісаў

15 ліпеня 2026, 23:59 CEST
1 кастрычніка — 15 снежня 2026
Serramezzana, Італія
Бясплатна
2 280 EUR

The Finch Manuscript Lab запрашае пісьменнікаў(-ц) і мастакоў(-чак) на рэзідэнцыю ў Італіі для працы над кніжнымі рукапісамі.

Праграма спалучае самастойны час для працы і супольніцкі фармат: агульныя вячэры, размовы пра пісьмо і мастацкія практыкі, індывідуальныя кансультацыі па рукапісе і семінары пра выдавецкую сферу.

Удзельнікі(-цы) атрымаюць ментарскую падтрымку ад спецыялістаў(-ак) з досведам у літаратурнай творчасці, рэдагаванні, перакладзе і міжнароднай выдавецкай індустрыі.

Для каго: пісьменнікі(-цы) і мастакі(-чкі) 18+, якія завяршаюць кніжны рукапіс або іншы кніжны праект: прозу, паэзію, змяшаныя медыя, фатаграфічную кнігу або іншыя формы artist’s book. Патрабаванне: легальнае пражыванне ў адной з краін-удзельніц Culture Moves Europe, акрамя Італіі.

Рэзідэнцыя задумана як «фінальны рывок» для тых, хто ўжо мае сфармаваны праект і хоча прысвяціць яму канцэнтраваны час.

Прапануецца:

  • Пражыванне і працоўная прастора;
  • Стыпендыя 2280 еўра за ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
  • Кампенсацыя дарогі: 400 еўра пры адлегласці да 5000 км і 800 еўра пры адлегласці больш за 5000 км. Даплата 400 еўра за экалагічны спосаб падарожжа;
  • Дадатковая падтрымка для бацькоў(-ок) або людзей, якія даглядаюць залежных членаў сям’і: 200 еўра на дзіця да 18 гадоў.