Перайсці да асноўнага зместу

The Photographers’ Gallery — адкрыты набор спікераў(-ак) на дзень пра будучыню архіваў у Лондане

1 лістапада 2026
16 красавіка 2027, 10:00 — 19:00 BST
Greater London, Вялікабрытанія
Бясплатна

The Photographers’ Gallery прымае прапановы выступаў для аднадзённай падзеі Whose Archive is it Anyway?, якая адбудзецца ў межах серыі Future of Archives.

Для каго: усе, хто цікавіцца архівамі або ўжо працуе з іх стварэннем, даследаваннем, захаваннем і пераасэнсаваннем.

Асабліва актуальна для тых, хто працуе з архівамі па-за традыцыйнымі інстытуцыямі або даследуе гісторыі, якія часта застаюцца схаванымі, забытымі ці выціснутымі з афіцыйных калекцый.

Кандыдатам(-кам) павінна быць 18+ гадоў, і яны павінны мець магчымасць выступіць у The Photographers’ Gallery у Лондане 16 красавіка 2027 года.

Падзея будзе прысвечаная пытанням:

  • Што сёння значыць ствараць архіў;
  • Хто вырашае, з чаго складаецца архіў;
  • Хто стварае архівы;
  • Для каго існуюць архівы;
  • Хто мае да іх доступ;
  • Каму належаць гісторыі, выявы і матэрыялы, якія захоўваюцца ў архівах.

Арганізатары шукаюць не акадэмічныя даклады, а рэальныя досведы, якія адказваюць на гэтыя пытанні або кідаюць ім выклік.

Магчымыя тэмы выступаў:

  • Спадчына мастакоў(-чак) і фатографаў(-ак);
  • Інстытуцыйныя архівы;
  • Памяць, забытыя або страчаныя гісторыі, якія зноў становяцца бачнымі;
  • «Праўда» ў архівах: хто распавядае гісторыі і як;
  • Уласнасць: хто мае права распавядаць гісторыі і каму належаць выявы;
  • Адносіны паміж тымі, хто стварае архівы, і тымі, хто імі карыстаецца;
  • Радыкальныя і нетрадыцыйныя архівы;
  • Сямейныя архівы;
  • Reclaimed photographic archives;
  • Counter archives, якія ставяць пад пытанне дамінантныя гістарычныя наратывы;
  • Grass roots archives;
  • Тэхналогіі, якія зніжаюць бар’еры доступу да архіваў і адначасова дапамагаюць захоўваць матэрыялы;
  • Лічбавае захаванне і digitisation;
  • Дыялагічныя архівы.

Што прапануецца:
Абраныя спікеры(-кі) атрымаюць ганарар 200 GBP / ≈ 233 EUR.

Дэдлайн: 1 лістапада.

Абраных спікераў(-ак) паведамяць да 18 студзеня 2027 года.

Sekktor — The Photographers’ Gallery — адкрыты набор спікераў(-ак) на дзень пра будучыню архіваў у Лондане — sekktor.online