Перайсці да асноўнага зместу

The Supporting Act Artist Grant — 10 000 EUR для мастакоў(-чак) з недастаткова прадстаўленых груп

1 кастрычніка 2026, 11:00 CEST
Бельгія, Францыя, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Нідэрланды, Партугалія, Іспанія, Вялікабрытанія
Анлайн
Бясплатна
10 000 EUR

Artist Grant падтрымлівае мастакоў(-чак), якім патрэбныя час, бачнасць і фінансавая падтрымка для развіцця практыкі.

Для каго:
Індывідуальныя мастакі(-чкі), якія належаць да недастаткова прадстаўленых груп або сутыкаюцца з сістэмнымі бар’ерамі ў культурных і крэатыўных індустрыях.

Падавацца могуць аўтары(-кі), якія жывуць і працуюць у Бельгіі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Нідэрландах, Партугаліі, Іспаніі або Вялікабрытаніі.

Важна:
У заяўніка(-цы) павінен быць асабісты банкаўскі рахунак з IBAN на сваё імя ў адной з гэтых краін.

Каб падацца, трэба:

  • лічыць сябе мастаком(-чкай) на пачатку прафесійнага шляху;
  • мець ад 2 да 10 гадоў прафесійнага досведу;
  • мець мастацкую практыку, звязаную з супрацай, калектыўнымі або творчымі працэсамі і сваёй супольнасцю;
  • належаць да недастаткова прадстаўленай групы або сутыкацца з сістэмнымі бар’ерамі;
  • нарадзіцца ў 2005 годзе або раней;
  • мець актуальны сайт або публічны профіль у сацсетках з прыкладамі работ.

Былыя або цяперашнія грантаатрымальнікі(-цы) The Supporting Act Foundation падавацца не могуць.

Пра грант:

Фонд выдасць 10 грантаў па 10 000 EUR. Сродкі будуць выплачвацца штомесяц: 1000 EUR у месяц са студзеня да кастрычніка 2027 года.

Грант без жорсткіх абмежаванняў па выкарыстанні. Яго можна накіраваць на жыццёвыя выдаткі, арэнду студыі, абсталяванне, адукацыйныя курсы, матэрыялы або іншыя патрэбы, якія падтрымліваюць мастацкае развіццё.

Дэталёвы бюджэт, чэкі або фінансавая справаздача не патрэбныя.

Таксама грантаатрымальнікі(-цы) далучацца да TSAF Grantee Network — сеткі з анлайн-сустрэчамі, варкшопамі, абменам досведам і магчымасцямі для прасоўвання працы праз каналы фонда.

Для заяўкі патрэбныя:
Заяўка падаецца праз платформу Good Grants. Спачатку трэба прайсці eligibility quiz, пасля гэтага адкрыецца асноўная форма.

У заяўцы трэба падаць:

  • асабістыя даныя;
  • спасылку на сайт або публічны профіль у сацсетках;
  • апісанне сваёй недастаткова прадстаўленай групы — да 50 слоў;
  • відэа да 4 хвілін па-англійску;
  • 3 публічныя спасылкі на нядаўнія або актуальныя праекты — не старэйшыя за 24 месяцы;
  • кароткае апісанне сваёй ролі ў кожным праекце.

Падаць можна толькі адну заяўку.

Пра відэа:
Відэа — абавязковая частка заяўкі. Замяніць яго пісьмовымі адказамі нельга. У ім трэба расказаць, як вы пачалі кар’еру, чаго ўжо дасягнулі, як выглядае ваша мастацкая практыка, як грант дапаможа вашаму развіццю і якія ў вас планы на наступныя 12 месяцаў.

Графік:

  • 1 кастрычніка 2026, 11:00 CET — дэдлайн;
  • канец кастрычніка 2026 — паведамленні ўсім заяўнікам(-цам);
  • лістапад 2026 — фінальны разгляд;
  • студзень 2027 — публічнае абвяшчэнне і першая выплата.