Вэбінар з гісторыкам і юрыстам Сяргеем Салеем пра беларускія «memory laws» у кантэксце міжнароднага права
Ці можна атрымаць крымінальную справу за пост пра гісторыю?
У Беларусі адказ не такі відавочны, як здаецца. За апошнія гады дзяржава прыняла законы, якія вызначаюць, як «правільна» памятаць Другую сусветную вайну. Гэта Закон 2021 года «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», Закон 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа» і новыя артыкулы Крымінальнага кодэкса
Такія законы называюць «memory laws». На паперы яны абараняюць памяць пра ахвяры. На практыцы могуць вызначаць, хто мае права гаварыць пра мінулае і што менавіта можна сказаць.
Пра што вэбінар:
- Дзе праходзіць мяжа паміж абаронай гістарычнай памяці і цэнзурай?
- Што кажа пра гэта артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах?
- Што застаецца ўсім нам, калі пра спрэчныя падзеі нельга спрачацца?
Хто вядзе: Сяргей Салей — гісторык і юрыст, які займаецца пытаннямі гістарычнай памяці, вяршэнства права і правоў чалавека.
Пасля прэзентацыі будзе адкрытая дыскусія.