Перайсці да асноўнага зместу

Wintertuin Curaçao — літаратурная рэзідэнцыя

11 ліпеня 2026, 23:59 CEST
1 — 23 верасня 2026
Willemstad, Кюрасаа
Бясплатна
1 000 EUR

Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць шматмоўны і мультыкультурны кантэкст Кюрасаа, развіваць новыя ідэі і прадставяць work-in-progress падчас фестывалю Wintertuin Curaçao.

Праграма аб’яднае чатырох літаратурных прафесіяналаў(-ак) з краін Creative Europe. Яна прысвечаная даследаванню таго, як мовы суіснуюць, змяняюцца і ствараюць новыя магчымасці.

Рэзідэнцыя не патрабуе стварэння завершанага твора: у фокусе — эксперымент, даследаванне, супрацоўніцтва і развіццё новых ідэй.

Удзельнікі(-цы) змогуць пазнаёміцца з мясцовымі літаратар(к)амі, культурнымі дзеячамі(-чкамі), бібліятэкамі, кнігарнямі, супольніцкімі ініцыятывамі і літаратурнымі падзеямі.

Для каго: пісьменнікі(-цы), паэты(-кі), spoken word-артысты(-кі), перакладчыкі(-цы), літаратурныя перформеры(-кі), аўтары(-кі) песень, рэперы(-кі), рэдактары(-кі), выдаўцы, даследчыкі(-цы) літаратуры і іншыя спецыялісты(-кі) з краін Creative Europe або вызначаных заморскіх тэрыторыях, чыя практыка звязаная з мовай, аповедам або перформансам. Артысты(-кі), якія жывуць у Каралеўстве Нідэрландаў, не могуць падавацца.

Асабліва вітаюцца заяўкі ад тых, каму цікавыя:

– Шматмоўе, мова, ідэнтычнасць і міграцыя;
– Культурны абмен і мастацкае даследаванне;
– Публічныя выступы і прэзентацыя ўласных прац;
– Праца на англійскай, іспанскай, нідэрландскай або пап’ямента.

Прапануецца:

  • Пражыванне;
  • Штодзённая выплата 30 еўра;
  • Кампенсацыя дарогі ў памеры 400–800 еўра — у залежнасці ад адлегласці;
  • Даплаты на экалагічнае падарожжа, візу, дзяцей і патрэбы даступнасці, калі гэта адпавядае ўмовам праграмы;
  • Працоўная прастора, ментарская і куратарская падтрымка;
  • Доступ да мясцовых літаратурных і культурных сетак.