Перайсці да асноўнага зместу

Writer in the Park 2027 — рэзідэнцыя для пісьменнікаў і пісьменніц

LLjubljana UNESCO City of Literature
30 кастрычніка 2026
1 сакавіка — 30 лістапада 2027
Ljubljana, Славенія
Бясплатна
1 250 EUR

Writer in the Park — міжнародная літаратурная рэзідэнцыя Любляны, якая працуе з 2018 года. Яна дае час і спакой для пісьма і адначасова магчымасць далучыцца да літаратурнага жыцця горада. Рэзідэнты(-кі) жывуць у Švicarija — творчым цэнтры ў парку Tivoli, які ўваходзіць у International Centre of Graphic Arts (MGLC).

Для пісьменнікаў(-ц), якія выдалі хаця б адну мастацкую кнігу — прозу, паэзію або драматургію — на сваёй мове. Творчы нон-фікшн таксама могуць разгледзець, калі тэкст літаратурны, а не акадэмічны, журналісцкі або даведачны.

Галоўная ўмова — рэальная сувязь з адным з іншых гарадоў літаратуры ЮНЕСКА: вы жывеце або доўга жылі ў такім горадзе ці звязаныя з ім праз працу. Гэтую сувязь трэба апісаць у заяўцы.

Што прапануецца:

  • 1250 EUR брута — адна сума, у якую ўваходзяць і стыпендыя, і дарожныя выдаткі;
  • Асобная абсталяваная кватэра з кухняй у Švicarija, дзе таксама могуць жыць іншыя рэзідэнты(-кі) і праходзіць выставы.

Даты рэзідэнцыі:

  • 1–31 сакавіка 2027 года;
  • 1–30 лістапада 2027 года.

Кожная рэзідэнцыя доўжыцца месяц. Даты змяніць нельга, але можна прыехаць на карацейшы тэрмін. Дадатковыя ночы арганізатары не аплачваюць, хоць могуць дапамагчы з арганізацыяй.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Анлайн-форма заяўкі;
  • Апісанне вашай сувязі з адным з гарадоў літаратуры ЮНЕСКА;
  • Абавязковы рэкамендацыйны ліст, падпісаны арганізацыяй з гэтага горада.

Арганізатар: Ljubljana UNESCO City of Literature разам з MGLC (International Centre of Graphic Arts).