ZMINA:Resilience — да 50 000 EUR на паказы і гастролі сумесных праектаў Украіны і краін Creative Europe
ZMINA:Resilience — праект IZOLYATSIA Foundation (Украіна) і Malý Berlín (Славакія) з удзелам Trans Europe Halles (Швецыя), які суфінансуе Еўрапейскі саюз. Гэты кірунак фінансуе не стварэнне новых прац, а паказ і гастролі сумесных праектаў на тэму ўстойлівасці (resilience). Праца павінна быць створаная разам арганізацыяй з Украіны і арганізацыяй з іншай краіны Creative Europe і на момант падачы ўжо існаваць або быць на завяршальнай стадыі. Гэта другі з пяці раундаў набору. Наступныя дэдлайны — 15 сакавіка, 14 чэрвеня і 15 кастрычніка 2027 года.
Для каго:
Арганізацыі ў галіне мастацтва і культуры, зарэгістраваныя ў краінах — удзельніцах праграмы Creative Europe (краіны ЕС і шэраг краін па-за ЕС). Падаецца партнёрства:
- Мінімум дзве арганізацыі з дзвюх розных краін, адна з іх — з Украіны;
- Украінская арганізацыя павінна быць зарэгістраваная на тэрыторыі, якую кантралюе ўрад Украіны;
- Падавацца могуць толькі юрыдычныя асобы — асобныя мастакі(-чкі) і індывідуальныя прадпрымальнікі(-цы) не могуць;
- Падыходзяць усе сектары культуры і мастацтва, акрамя аўдыявізуальнага.
Што трэба зрабіць у межах праекта:
- Правесці не менш за 6 публічных паказаў — мінімум па 3 у кожнай з мінімум дзвюх краін, адна з якіх — Украіна;
- Паказы не могуць адбывацца ў горадзе, дзе арганізацыя-заяўнік зарэгістраваная або фактычна працуе;
- Анлайн- і гібрыдны фармат дапускаецца толькі для паказаў ва Украіне, у іншых краінах — толькі ўжывую;
- Партнёрства мусіць быць сапраўды раўнапраўным: партнёры адыгрываюць супастаўныя ролі і працуюць з публікай у кожнай краіне;
- Рэалізаваць праект цягам да 7 месяцаў пасля падпісання дамовы;
- Падаць змястоўную і фінансавую справаздачы.
Што прапануецца:
- Грант да 50 000 EUR на адаптацыю і гастролі праекта — да 90% агульнага бюджэту. Агульны бюджэт кірунку — 950 000 EUR, плануюць падтрымаць 19–25 праектаў;
- Выплаты: 70% — пасля падпісання дамовы, 30% — пасля зацвярджэння фінальных справаздач.
Як размеркаваць грант паміж партнёрамі, вырашае само партнёрства. Суфінансаванне абавязковае — не менш за 10% бюджэту і толькі грашыма (унёсак у натуральнай форме не залічваецца).
Што можа пакрывацца:
Па фіксаваных стаўках:
- Ганарар за мастацкую працу — 75 EUR на чалавека ў дзень;
- Міжнародная дарога — 350 EUR за паездку туды і назад;
- Мясцовая дарога — 65 EUR за паездку туды і назад;
- «Зялёная» паездка — 300 EUR;
- Пражыванне і суткавыя — 75 EUR за ноч;
- Віза — 80 EUR.
Паводле фактычных выдаткаў:
- Перавозка абсталявання;
- Матэрыялы і абсталяванне (толькі амартызацыя);
- Паслугі, патрэбныя для рэалізацыі праекта;
- Камунікацыя і маркетынг;
- Кіраванне і адміністраванне — да 20% агульнага бюджэту.
Умовы:
- Выдаткі, зробленыя да падпісання дамовы, не пакрываюцца;
- Падвойнае фінансаванне з бюджэту ЕС забаронена.
Крытэрыі ацэнкі:
- Адпаведнасць мэтам набору;
- Якасць партнёрства і ўлік скразных тэм — лічбавізацыі, экалогіі, інклюзіі;
- Уплыў і ўстойлівасць праекта;
- Маштаб працы з аўдыторыяй.
Спачатку заяўкі праходзяць тэхнічную праверку, потым кожную ацэньваюць два незалежныя эксперты(-ткі). Канчатковае рашэнне прымае адборачная камісія.
Для заяўкі патрэбныя (ад кожнага партнёра):
- Гарантыйны ліст па шаблоне, падпісаны кіраўніком(-цай) арганізацыі;
- Рэгістрацыйныя дакументы: для ўкраінскіх арганізацый — поўная выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра, датаваная пасля аб'явы набору; для астатніх — нацыянальныя рэгістрацыйныя дакументы з перакладам на англійскую, калі ён патрэбны;
- Статут або аналагічны дакумент — усе старонкі;
- Форма заяўкі і бюджэт — запаўняюцца на платформе.
Мова заяўкі — англійская. Падае адзін вядучы заяўнік ад імя ўсяго партнёрства.
Дэдлайн: 14 снежня 2026 года, 23:59 па кіеўскім часе / 22:59 CET.
Тэхнічная і экспертная ацэнка — прыкладна праз месяц пасля дэдлайну, вынікі і падпісанне дамоваў — прыкладна праз два месяцы. Пасля гэтага на рэалізацыю ёсць да 7 месяцаў.
Кансультацыі і пошук партнёраў:
- Анлайн-кансультацыі — штоаўторак а 11:00 па кіеўскім часе;
- Matchmaking-сесія для пошуку партнёраў — 14 кастрычніка 2026 года, 14:00 па кіеўскім часе / 13:00 CEST;
- Партнёраў таксама можна шукаць праз Matchmaking tool.
Кантакт: hi@zmina.eu — адказваюць цягам двух працоўных дзён.
Арганізатары: IZOLYATSIA Foundation (Украіна), Malý Berlín (Славакія) з удзелам Trans Europe Halles (Швецыя). Праект суфінансуе Еўрапейскі саюз.