- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 7
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: конкурс
- Дэдлайн : 20.08.2025
Банк ідэй абвясціў конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі. Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.
Прапануецца:
- Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000 € брута.
- Публікацыя вынікаў на платформе Банк Ідэй.
- Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.
Хто можа ўдзельнічаць?
- Беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады (у камандзе — для галоўнага даследчыка/цы).
- Тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый.
- Тыя, хто пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).
Умовы:
- Тэмы могуць быць палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.
- Мовы: беларускай, рускай ці англійскай мовах.
- Тэрмін даследавання - да 3 месяцаў.
- Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025.
- Канчатковая сума падтрымкі будзе залежаць ад вашага юрыдычнага статусу (індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, фізічная асоба і г.д.) і краіны вашага пражывання / падатковай рэзідэнцыі.
Дэдлайн: 20 жніўня 2025 (уключна).
Конкурс праводзіцца ў межах праекту, фінансаванага Еўрапейскім саюзам.