- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 22
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: курс
- Дэдлайн : 24.08.2025
Выдатныя навіны для абітурыентаў: тэрмін падачы дакументаў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прадоўжаны да 24 жніўня ўключна. У вас ёсць дадатковы час выбраць праграму, якая сапраўды адпавядае вашым інтарэсам і будучай кар'еры.
У гэтым годзе асабліва запатрабаваны напрамкі, якія адкрываюць новыя перспектывы:
- "Тэатральнае мастацтва і акторская гульня" - для тых, хто хоча раскрыць свой талент на сцэне і пабудаваць кар'еру ў тэатры і кіно.
- "Гісторыя" - для будучых даследчыкаў і аналітыкаў, якія хочуць разумець глыбінныя працэсы і фармаваць будучыню.
- «Візуальны дызайн» - праграма на англійскай мове для крэатыўных асоб, гатовых ствараць візуальныя рашэнні для сучаснага свету і міжнароднага рынку.
У 2025/2026 навучальным годзе ЕГУ прапануе навучанне на 17 праграмах:
- 9 бакалаўрскіх
- 7 магістарскіх
- 1 доктарскай.
Сучасныя аўдыторыі, два кампусы і высокатэхналагічнае абсталяванне чакаюць вас у адной з самых прыгожых сталіц Еўропы - Вільнюсе!
Падаць дакументы можна анлайн на сайце ЕГУ або напісаць ці патэлефанаваць - вам раскажуць усё і дапамогуць з паступленнем.