- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 51
Запрацавала новае беларускае незалежнае выдавецтва TAMAKA Publishing, якое будзе спецыялізавацца на выданні кніг па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.
Першай публікацыяй TAMAKA стала кніга Everybody Dance! — дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор. Праца над выданнем доўжылася год і аб’яднала міжнародную каманду з васьмі спецыялістаў. Кніга стала вынікам сямігадовага мастацкага даследавання Святагор, прысвечанага візуальным стратэгіям прапаганды і працы з гістарычнай памяццю.
Маша Святогор вядомая сваімі працамі ў жанрах фотамантажу, архіўнай фатаграфіі і калажу, у якіх яна даследуе калектыўную ідэнтычнасць, цэнзуру і палітыку выявы.
Для TAMAKA гэта выданне стала не толькі першым праектам, але і моцнай заяўкай на высокі ўзровень. Каманда абяцае і надалей выдаваць кнігі, што знаходзяцца на скрыжаванні мастацтва, візуальных даследаванняў і кніжнай культуры.
Сачыце за абвесткамі выдавецтва на сайце — у бліжэйшы час чакаюцца новыя публікацыі.