Украінскае “РокРадыёBY” шукае беларускія песні і ідэі

Украінскі праект “РокРадіо” аднавіў онлайн-стрым “РокРадыёBY”. На яго хвалях транслююцца класныя беларускія і ўкраінскія кампазіцыі: цяплыня для душаў людзей і смала для вушэй ідэалагічных аддзелаў. Праект робіцца як грамадскае радыё і рады чуць новыя песні і нават аўтарскія праграмы беларускіх музыкаў і дзеячоў культуры. Даслаць свае песні і прапановы для новага сезону можна праз імэйл Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. ці форму зваротнай сувязі (украінская версія).

Каментуе Алег Вдавічэнка, кіраўнік радыё:

“Мы верым у моц нацыянальных культур і разумеем хардкорную сітуацыю вакол беларускай мовы, блізкую да горшых савецкіх часоў. Мы — група культурніцкіх актывістаў, робім радыё сваімі рукамі, гэта такі народны UA-aid. Тут кожны можа зрабіць нешта для культуры замест таго, каб наракаць на класічныя медыі, у якіх бюджэтаў на культуру даўно няма. Мы радыя новым беларускім песням на нашых хвалях, а таксама адкрытыя і для аўтарскіх перадач ад культурных аглядаў да стэнд-апу”.

У планах праекта — стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм, інтэрв’ю з беларускімі дзеячамі культуры.

Слухаць “РокРадыёBY” можна на сайце rockradioua.online/by

Android-аплікацыя — у Google Play.

А таксама праз сайты і аплікацыі радыёсэрвісаў:

Чытайце таксама