Przejdź do głównej treści

Лекцыя 1.2. Спецыфіка грантрайтынгу для культуры: як паказаць нематэрыяльнае ў лічбах

Другая лекцыя курса дапаможа справіцца з галоўным болем культурніцкіх заявак: як паказаць донару змену, якую немагчыма проста палічыць. Разбяромся, чаму ахоп і вынік — не адно і тое ж, якія тры ўзроўні нематэрыяльнага выніку існуюць у культуры і як для кожнага з іх падабраць адпаведны спосаб вымярэння — ад кароткіх апытанняў да метаду Most Significant Change.

Пасля лекцыі вы зможаце: 

  • вымяраць змены ў ведах, адносінах і паводзінах аўдыторыі адпаведнымі кожнаму ўзроўню інструментамі; 
  • выбудаваць сторытэлінг у заяўцы так, каб донар запомніў менавіта ваш праект сярод соцень іншых;
  • перакладаць мову каштоўнасцяў на мову імпакту паводле алгарытму; 
  • сабіраць Theory of Change, якая стане не фармальнасцю для галачкі, а стройнай логікай вашага праекта.
Loading

Дадатковыя матэрыялы

Канспект лекцыі на беларускай мове (PDF)

Канспект лекцыі на рускай мове (PDF)

Табліца-дапаможнік: Тры ўзроўні нематэрыяльнага выніку (BE, PDF)

Табліца-дапаможнік: Тры ўзроўні нематэрыяльнага выніку (RU, PDF)

Шаблон Theory of Change для культурніцкіх праектаў (BE, PDF)

Шаблон Theory of Change для культурніцкіх праектаў (RU, PDF)

Шаблон гісторыі «Шлях героя» (B, PDF)

Шаблон гісторыі «Шлях героя» (RU, PDF)


Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

Beehive Belarus - program logo
Funded by EU