Przejdź do głównej treści

Wszystkie serie wykładów / Летні курс пра грошы для праектаў у культуры: грант-райтынг, краўдфандынг і бізнес-партнёрствы

Перш чым шукаць грошы, варта вырашыць: якая падтрымка наогул падыходзіць вашаму праекту — грант, бізнес-партнёрства, краўдфандынг або іх камбінацыя? І толькі потым — як гэта супадае з мэтамі канкрэтнага кантрыб'ютара і як расказаць пра гэта так, каб ён пачуў.

Новыя лекцыі — кожны чацвер, з 25 чэрвеня па 13 жніўня. Да кожнай мы сабралі для вас канспект, прэзентацыя, чэк-лісты і дадатковыя матэрыялы, якія спатрэбяцца пад рукой пры складанні праектных прапановаў.

Moduł 1: Грантавы фандрайзінг

Вокладка да лекцыі 1.1.
ААліна Яблонскі
47 min

Лекцыя 1.1 Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара

Першая лекцыя курса дапаможа паглядзець на свой праект вачыма донара і зразумець, чаму адны заяўкі атрымліваюць падтрымку, а іншыя – нават з моцнай ідэяй і камандай – не. Разбяромся, чым адрозніваюцца патрабаванні Еўрапейскай камісіі, прыватных фондаў і карпаратыўных партнёраў, і як растлумачыць impact вашага культурніцкага праекта кожнаму з гэтых донараў.

Вокладка да лекцыі 1.1. Спецыфіка грантрайтынгу для культуры: як паказаць нематэрыяльнае ў лічбах
ААліна Яблонскі
40 min

Лекцыя 1.2. Спецыфіка грантрайтынгу для культуры: як паказаць нематэрыяльнае ў лічбах

Другая лекцыя курса дапаможа справіцца з галоўным болем культурніцкіх заявак: як паказаць донару змену, якую немагчыма проста палічыць. Разбяромся, чаму ахоп і вынік — не адно і тое ж, якія тры ўзроўні нематэрыяльнага выніку існуюць у культуры і як для кожнага з іх падабраць адпаведны спосаб вымярэння — ад кароткіх апытанняў да метаду Most Significant Change.

Вокладка да лекцыі 1.3. Бюджэт грантавай заяўкі: спецыфіка культурніцкіх праектаў - sekktor.online
ААліна Яблонскі
41 min

Лекцыя 1.3. Бюджэт грантавай заяўкі: спецыфіка культурніцкіх праектаў

Колькі каштуе ваш праект? Гэта пытанне, на якое кожная культурніцкая арганізацыя адказвае двойчы: спачатку — донару ў табліцы, потым — сабе, у працэсе рэалізацыі. Трэцяя лекцыя курса дапаможа распрацоўваць бюджэты так, каб гэтыя два адказы супадалі.

Вокладка да лекцыі 1.4. Грантавы фандрайзінг як сістэма: фрэймворкі, крыніцы, кансорцыумы
ААліна Яблонскі
44 min

Лекцыя 1.4. Грантавы фандрайзінг як сістэма: фрэймворкі, крыніцы, кансорцыумы

Чацвёртая, завяршальная лекцыя першага модуля пра тое, як перастаць паляваць на конкурсы і пачаць будаваць прафесійную сістэму грантавага фандрайзінгу, якая працуе на арганізацыю доўгатэрмінова, а не ад дэдлайну да дэдлайну.

Moduł 2: Пабудова партнёрстваў з бізнесам

Вокладка да лекцыі 2.1.
ВВераніка Шэнда

Лекцыя 2.1. Культура і бізнес: Мадэлі супрацоўніцтва і асноўныя «кропкі ўваходу»

Першая лекцыя модуля дапаможа зразумець, чаму бізнес не проста «яшчэ адзін донар», а падыход, які працуе з фондамі, часта не працуе з кампаніямі. Разбяром, як за апошнія дваццаць гадоў змяняліся адносіны бізнесу да культуры – ад разавай філантропіі да ESG – і якія мадэлі супрацоўніцтва існуюць сёння.

Вокладка да лекцыі 2.2.
ВВераніка Шэнда
52 min

Лекцыя 2.2. Пабудова адносін з бізнесам

Другая лекцыя модуля пра супрацоўніцтва культуры і бізнеса — пра тое, як не застацца без адказу пасля першага ліста. Разбіраем увесь шлях: як абраць партнёра, які вам сапраўды падыходзіць, перакласці свае моцныя бакі ў лічбы, зразумелыя бізнесу, і сабраць прапанову, якая не патоне сярод дзясяткаў іншых запытаў.

Moduł 3: Краўдфандынг для грамадска-культурніцкіх праектаў

Вокладка да лекцыі 3.1. Агляд асноўных платформаў: падаткі і стратэгіі для беларускіх праектаў у ЕЗ
ЗЗміцер Ягораў
21 min

Лекцыя 3.1. Агляд асноўных платформаў: падаткі і стратэгіі для беларускіх праектаў у Еўразвязе

Добрая ідэя, моцная аўдыторыя, прафесійнае прасоўванне — і ўсё роўна кампанія правальваецца. Яшчэ адзін важны элемент паспяховага краўдфандынгу — гэта правільна абраная платформа. Patreon ці Patronite, Kickstarter або Zrzutka. Назваў на слыху шмат, як не патануць у параўнанні? Разабраліся за вас і дзелімся ў першай модуля пра краўдфандынг.

Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

Beehive Belarus - program logo
Funded by EU