Дзякуючы таму, што аднойчы мы самі карысталіся оўпэнколам са свайго ж Telegram-канала, sekktor сустрэўся са сваім кумірам глабальнай сеткай культурніцкіх арганізацый On the Move, якая даследуе праблематыку мабільнасці для мастакоў і іншых людзей ад культуры. І, што важна, прасоўваюць неабходнасць удасканалення гэтага тыпу падтрымкі з боку палітыкаў найперш еўрапейскіх. У некалькіх бліжэйшых гайдах мы збіраем самыя важныя факты ад OTM па тэме мабільнасці, каб і вы былі ў курсе, не чытаючы доўгіх справаздач.  

On the Move быў створаны як вэб-сайт Міжнароднай сеткай сучасных выканаўчых мастацтваў IETM у 2002 годзе, у 2005-м стаў незалежнай асацыяцыяй (Belgium asbl), а ў 2009-м быў структураваны як сетка. Сёння On the Move налічвае 70+ арганізацый – ад нацыянальных фундатараў да іншых сетак і інфапунктаў, ці цэнтраў творчасці. Далучаючыся да невялікай колькасці асобных членаў, яны падзяляюць прыхільнасць прасоўванню культурнай мабільнасці ва ўсіх яе формах, адначасова імкнучыся да больш справядлівага арт-сектара. 

У OTM ёсць некалькі працоўных груп, якія сканцэнтраваны на пэўных тэмах:

Экспертны склад OTM генеруе вялікую колькасць аналітычных дакументаў. Мы зазірнулі ў Cultural Mobility Yearbook за 2024 год, дзе някепска можна разабрацца ў асновах. 

Якія бываюць віды культурнай мабільнасці?

Аналітыкі OTM вызначаюць некалькі важных тэндэнцый у культурнай мабільнасці на 2024 год:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Прывіт! Мы працягваем рабіць сайт і таму запускаем яго часткамі. Пра ўсе апдэйты трымаем у курсе ў нашых сацсетках. Застаемся на сувязі!