Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча запрашае на сольны выступ музыкі, паэта, дасьледчыка Віктара Сямашкі.

“Хто чуў Віктара жыўцом – ня дась схлусіць: гэта проста ваў: шалёныя піянінавыя імправізацыі, гульня слоў, і ў гэта ўсё ўклееныя выразкі гісторыі беларускага джазу… “,  —  пішуць арганізатары.

У праграме:

  • фартэпіянныя імправізацыі
  • аўтарская мэлядэклямацыя
  • расповеды пра джазавую Вільні 1920-30-х гг.
  • раздача кнігі «Аўтар мае рацыю заўжды» (з лонгліста прэміі Арсеньневай за 2023 г.)

Дзе: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Vilnius, Lithuania, пакойчык з піянінам.

Калі: 4 кастрычніка 19:00.

Кошт: вольныя ахвяраваньні.

Падрабязней