Новы будынак музея плошчай амаль 20 000 квадратных метраў у самым цэнтры Варшавы побач з Палацам культуры і навукі ўрачыста адчыніцца для наведвальнікаў 25 кастрычніка.

Да 10 лістапада гасцей Музея сучаснага мастацтва чакае больш за 100 бясплатных мерапрыемстваў, у тым ліку выставы, перформансы і паказы незалежнага і эксперыментальнага кіно.

У тым ліку, на адкрыцці музея 25 кастрычніка выступіць ікона амерыканскай альтэрнатыўнай сцэны Кім Гордан — сузаснавальніца пост-панк гурта Sonic Youth.

ПРАГРАМА