- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 20
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: творчы вечар
- Дата правядзення: 27.10.2024, 16:00
Музей Вольнай Беларусі запрашае на прэм’еру паэмы "Каляды" і прэзентацыі новай кнігі "Без Айчыны" беларускага паэта, празаіка і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева.
Паэму "Каляды" Уладзімір Някляеў прачытае асабіста.
Музычнае суправаджэнне вечара забяспечыць Дзмітрый Дуганаў — мультыінструменталіст, які выступіць на хэндпане і розных духавых інструментах.
На вялікім экране будзе дэманстравацца відэа-афармленне ад мастачкі Аляксандры Канафальскай. Яна пакажа працэс стварэння ілюстрацый для кнігі "Без Айчыны", выкарыстоўваючы тэхніку пескаграфіі.
Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу "Без Айчыны", папярэднюю кнігу "Сам", а таксама паштоўкі з вершамі Уладзіміра Някляева і налепкі з ілюстрацыямі Аляксандры Канафальскай.
Кошт: free donation.
Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава.
Калі: 27 кастрычніка, 16:00.