- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 25
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Польшча local
- Дата правядзення: 02.11.2024, 18:00
Праект "Казачкі бай!" запрашае на інтэрактыўную гісторыю з жывой музыкай "Страшная казка".
Пасля выступу адбудзецца майстар-клас для дзяцей 5+.
"Гэта загадкавая і таямнічая гісторыя, якая расказваецца праз тэатр камісібай (від японскага папяровага тэатру). Гэта гісторыя пра найцямнейшую цемнач, у якой уяўленне можа дамаляваць усё што заўгодна. Падчас майстар-класу мы разам зазірнём у самыя старажытныя куфры і самыя старыя шафы, каб даведацца, што там схавана: ці жывуць там монстры і пачвары, ці, можа, там схаваны нейкі скарб?!" - анансуюць арганізатары.
Па матывах казкі Івана Бурсава "Страшная казка пра страшнага звера".
Малюнкі: Вераніка Чайка.
Чытаюць, агучваюць і паказваюць: Алена Гіранок і Наталля Леванава.
Мова: беларуская.
Кошт: 30 zł.
Дзе: Варшава, Michelle Community Cafe, ul. Grochowska, 282.
Калі: 2 лістапада, 18:00.
Рэгістрацыя