- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 24
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 14.01.2025, 19:00
Прадзюсарская ініцыятыва Inex Kult запрашае на спектакль паводле Андруся Горвата "Радзiва Прудок".
"Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата — журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою," — анансуюць арганізатары.
Акцёрскі склад: Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч.
Дзе: Варшава, Terminal Kultury Gocław, ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24.
Калі: 14 студзеня, 19:00.