Выстава гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў у Беластоку

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: выставы, канцэрты, экскурсіі
  • Дата правядзення: 30.10.2024, 18:00

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Беластоцкі асяродак культуры запрашаюць на адкрыццё часовай выставы "Кацярына Ваданосава: Строй. Выстава гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў".

Падчас вернісажу адбудзецца аўтарская экскурсія. Таксама запланаваны выступ гурта Кацярыны Ваданосавай у суправаджэнні пясочнай анімацыі ў выкананні мастачкі Аляксандры Канафальскай.

Кацярына Ваданосава: "Апісваючы кожны строй, я спрабавала ўявіць сабе жанчыну, дзяўчыну, хлопца ці мужчыну, якія б маглі насіць яго. Часам гісторыі выходзілі наіўныя, часам – нават трошкі горкія, а часам увогуле не трэба было нічога прыдумляць – дастаткова было ўзяць гісторыю з майго жыцця, маіх родных і продкаў."

Удзельнікі канцэрту:

  • Кацярына Ваданосава – вакал, духавыя
  • Стэфанія Ваданосава – вакал, скрыпка
  • Ігар Палынскі – гітара
  • Аляксандра Канафальская – пескаграфія.

Кошт: 8 zł, бясплатна падчас вернісажу. 

Дзе:
Беластоцкі асяродак культуры / Цэнтры ім. Людвіка Заменгофа ў Беластоку (вул. Варшаўская, 19).   

Калі: 30 кастрычніка — 28 лістапада, 10:00  —  17.00 (акрамя панядзелкаў).

Вернісаж: 30 кастрычніка, 18:00. 

Падрабязней

Вам можа спадабацца