Выстава Надзі Саяпінай "Pokuć" у Познані

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: выставы
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 31.10.2024, 19:00

Фундацыя "Кут" і мастачка Надзя Саяпіна запрашаюць на выставу Pokuć і майстар-клас.

Надзя Саяпіна — міждысцыплінарная мастачка, якая працуе ў галіне арыентаванага на супольнасць мастацтва, пазіцыянуючы сябе ў якасці медыятаркі, каб раскрыць галасы "іншых" — выключаных, траўмаваных, тых, хто знаходзіцца ва ўразлівым стане. 

Праект Pokuć ​​даследуе пошук беларускай ідэнтычнасці ў стане выгнання, міграцыі і каланізацыі. Цэнтральнае месца ў праекце займае кут — візуальна-семантычны сімвал са шматграннымі сэнсамі. Родны кут азначае Радзіму, а покуць — святы кут хаты. Кут увасабляе памежжа і супярэчнасці — месца малітваў і абрадаў, але і пакарання; месца бяспекі, але і безнадзейнасці і безвыходнасці.

Мастачка звяртаецца да даследавання беларускай літаратуры і народнай культурнай традыцыі, бярэ інтэрв'ю ў дзеячаў і дзяячак беларускай культуры ў выгнанні і стварае выказванне праз серыю малюнкаў, арт-аб'екты і відэаперформансы.

Падчас выставы адбудзецца майстар-клас, які будзе прысвечаны значэнню "месца" у мігранцкім досведзе, памяці, адаптацыі і самарэфлексіі. Удзельнікі папрацуюць з фотаархівамі, маляваннем, калажам, тэкстам і створаць паштоўкі. 

Дзе: Познань, ulica Kramarska 32, 61-765.

Калі: 31 кастрычніка — 15 лістапада.

Вернісаж: 31 кастрычніка, 19:00.

Майстар-клас: 2 лістапада, 15:00 (патрэбна рэгістрацыя).

Падрабязней

Вам можа спадабацца