Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA выходзіць у анлайн

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып мерапрыемства: фестывалі
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 02.11.2024, 11:00

Фестываль PRADMOVA запрашае на анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы.

Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook.

Хто ў праграме:

  • Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук
  • Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік "Пад асобнымі коўдрамі" і раман "Самота, што жыла ў пакоі насупраць"
  • Голя з Ополя і Вольга Касцюк  правядуць дыскусію "Декаланізуй сваю мову, культуру і сябе"
  • Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў
  • Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне
  • Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса "Топас" "Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца".

Дзе: анлайн.

Калі: 2-3 лістапада.

Падрабязней

Вам можа спадабацца