- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 55
- Лакацыя: Германія local
- Тып мерапрыемства: выставы
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 08.11.2024, 19:00
VEHA Archive запрашае на адкрыццё выставы Уладзіміра Грамовіча "Руіны Беларусі". Таксама наведвальнікаў чакаюць экскурсіі і воркшоп.
Працы Уладзімір Грамовіча грунтуюцца на дакументальных матэрыялах, якія дапаўняюцца суб’ектыўнымі апавяданнямі. Для архіва VEHA мастак набыў на eBay фатаграфіі беларускіх помнікаў і іх разбурэнняў падчас нямецкай акупацыі. У выставе "Руіны Беларусі" гэтыя выявы спалучаюцца з іншымі аб’ектамі і сімваламі ўлады, каб стварыць крытычную рэінтэрпрэтацыю і альтэрнатыўную перспектыву да цэнтралізаванай гістарыяграфіі.
Пасля выставы здымкі папоўняць калекцыю незалежнага архіва VEHA.
Куратарка: Катарына фон Хагенаў.
Дзе: Берлін, UQBAR, Schwedenstraße 16, 13357 Wedding.
Калі: 9 — 28 лістапада, 12:00 — 18:00.
Расклад:
- Адкрыццё — 8 лістапада, 19:00.
- Экскурсія на беларускай мове ад Уладзіміра Грамовіча і Лесі Пчолкі (VEHA) — 14 лістапада, 17:00.
- Воркшоп ад Дар’і Сазановіч "Мяккая мудрасць нашых бабуль: вязанне кручком як практыка для зняцця стрэсу" — 24 лістапада, 14:00 — 18:00. Зарэгістравацца.
- Экскурсія на нямецкай мове ад Уладзімір Грамовіча і Катарыны фон Хагенаў — 28 лістапада.