Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: творчы вечар
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 25.11.2024, 17:00

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання прэміі імя Ежы Гедройця.

Падчас цырымоніі будуць абвешчаны імёны лаўрэатаў і лаўрэатак. У цырымоніі возьмуць удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай і польскай культуры, адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістаў і фіналістак, агучаных камандай прафесійных выканаўцаў аўдыявыдавецтваў "Кніжны воз" і "Audiobook.by".

Беларуская спявачка і актрыса Дар’я Новік у суправаджэнні струннага аркестра выступіць з песнямі на вершы беларускіх палітвязняў, створанымі ў супрацы з кампазітарам Канстанцінам Яськовым.

У праграме:

  • Выстава "Я правяду цябе да ўзлеску…"
  • Дыскусія "Канфіскаваныя галасы: страчаная свабода і раздзеленыя сем’і"
  • Кірмаш беларускіх выдавецтваў
  • Аўтарскія сустрэчы са Змітром Бартосікам, Ганнай Янкутай, Уладзімірам Някляевым
  • Цырымонія ўручэння прэміі. 

Даты правядзення: 25 —  26 лістапада.

Лакацыя: Гданьск, Europejskie Centrum Solidarności, plac Solidarności 1.

Падрабязней

Вам можа спадабацца