- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 13
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: выставы
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 07.11.2024, 19:00
Музей Вольнай Беларусі запрашае на выставу Марыі Гвардзейцавай "The Adoration of Mystic Goat. The Fall".
Мастачка Марыя Гвардзейцава, якая жыве і працуе ў Лондане, прэзентуе свой новы праект, прысвечаны даследаванню ідэнтычнасці, памяці і міфалогіі. Выстава заснавана на канцэпцыі retablo — традыцыйнага фармату, які адлюстроўвае гісторыі выжывання ў складаных умовах, але ў інтэрпрэтацыі Гвардзейцавай становіцца сродкам для даследавання ўласнай ідэнтычнасці праз прызму сацыяльных катэгорый.
Асноўным акцэнтам выставы з’яўляецца відэаперформанс, натхнёны беларускімі абрадамі, які адкрывае новую перспектыву на адносіны мастачкі з яе культурнай спадчынай.
Даты правядзення: 7 — 15 лістапада.
Адкрыццё: 7 лістапада, 19:00.
Лакацыя: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11.