Выстава "Вершаформы" ў Лодзі — дыскусія, майстар-класы, паэтычны конкурс

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: выставы
  • Дата правядзення: 22.11.2024, 18:00

Музей мастацкай кнігі ў Лодзі запрашае на адкрыццё выставы Антося Сівых.

Для мастака Антося Сівых паэзія — гэта не толькі словы, але і спосаб бачання свету, які ён перадае праз свае Вершаформы. Калі Антось запісвае вершы вядомых або невядомых аўтараў, іх форма раскрываецца ў графічным выглядзе. Аўтар лічыць, што гэты кірунак каліграфіі дазваляе адкрываць новыя формы паэзіі і даследаваць патэнцыял літаратуры і культуры ў XXI стагоддзі. Мастак часта піша ў грамадскіх месцах, на вуліцах, каб усталяваць кантакт з людзьмі і пагутарыць пра паэзію, мастацтва, пісьмо і мову.

Праграма:

  • 22 лістапада, 18:00 — Вернісаж (Дыскусія; гукавая інтэрпрэтацыя вершаформы ад Лабараторыі Голасу; майстар-клас па эксперыментальнай каліграфіі)
  • 08 снежня, 15:00 — Паэтычны конкурс і жывы запіс вершаформы ў межах фестывалю "Пульс літаратуры". Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут
  • 14 снежня, 18:00 — Фінісаж, майстар-клас па візуальным пісьме сістэмай Outforms. Дадатковая інфармацыя пра гэтыя майстар-класы з'явіцца на sivyh.com пасля вернісажу.

Даты правядзення: 22 лістапада — 14 снежня.

Лакацыя: Лодзь, Дом Гутэнберга, Piotrkowska, 86. 

Падрабязней

 

Вам можа спадабацца