- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 15
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: кіно
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 20.11.2024, 16:07
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на паказ фільма "Крышталь" Дар’і Жук у клубе беларускага кіно "Кінакола".
90-я гады. Дыджэйка Веля з Менску марыць з'ехаць у Амерыку. З-за памылкі ў падробленай даведцы на візу яна трапляе ў незнаёмую сям'ю ў невялікім мястэчку. Пакуль людзі, што яе прытулілі, занятыя падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца любой цаной дамагчыся здзяйснення сваёй "крыштальнай мары".
Фільм "Крышталь" атрымаў шэраг узнагарод на міжнародых фестывалях і быў вылучаны на прэмію "Оскар" у 2018 годзе.
Пасля прагляду адбудзецца анлайн-сустрэча з рэжысёркай фільма Дар’яй Жук.
Дата правядзення: 20 лістапада, 18:45.
Лакацыя: Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a.
Рэгістрацыя