Бясплатны канцэрт Ягора Забелава ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: канцэрты, кіно, фестывалі
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 22.11.2024, 21:30

У межах адкрыцця фэстывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie адбудзецца канцэрт Ягора Забелава.

Ягор Забелаў вядомы сваім незвычайным падыходам да выканання на акардэоне. Яго музыка  —  эксперыментальны сплаў акардэоннага эмбіента, авангарднага джаза і неа-класікі.

"У яго руках акардэон становіцца інструментам для стварэння містычных перажыванняў, а выступленні набываюць форму музычнага рытуалу," — так адгукаюцца на творчасць Забелава арганізатары.

Умовы ўдзелу: бясплатна, трэба ўзяць квіток у касе кіно "Ілюзіён".

Даты правядзення: 22 лістапада, 21:30.

Лакацыя: Варшава, кінатэатр Iluzjon, Ludwika Narbutta 50A.

Вам можа спадабацца