- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 18
- Лакацыя: Літва local
- Тып мерапрыемства: фестывалі
- Дата правядзення: 24.11.2024, 12:00
Ініцыятыва Прызматыка запрашае на квір-фестываль "За межамі" ў Вільні ў падтрымку ЛГБТК+ людзей Беларусі.
"Мы хочам стварыць прастору для абмеркавання, падтрымкі і натхнення для ўсіх, хто цікавіцца правамі і свабодай ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і свеце," — піша Прызматыка.
⠀
Праграма:
- 12:00. Гісторыя ЛГБТК+ руху Беларусі: тады і цяпер. У якіх клубах Беларусі тусаваліся геі і лесбіянкі 2000-х? Якія пакаленні ЛГБТК+ актывізму існуюць у Беларусі і чаму мы можам у іх навучыцца? Што зараз адбываецца з квір-людзьмі ў Беларусі і як іх можна падтрымаць?
- 13:45. Як з'явіўся гендар і як пра яго правільна гаварыць — кароткі экскурс у гісторыю тэрміна "гендар" у сацыялогіі, карэктная лексіка і важныя нюансы, звязаныя з трансгендарнасцю і гендарнай ідэнтычнасцю.
- 15:00. Які актывізм абраць для паўсядзённага жыцця — натхняльныя ідэі і практычныя парады пра тое, як можна падтрымліваць правы і роўнасць у побыце і грамадстве.
- 16:30. Як квіры ў TikTok змяняюць свет — абмяркаванне пра тое, як сацыяльныя сеткі сталі магутнай платформай для прасоўвання правоў чалавека і бачнасці ЛГБТК+ супольнасцей.
- Квір-стэндап ад Фем Стэндап клуба імя Зоські Верас.
Усе сабраныя падчас фестывалю сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ЛГБТК+ людзям у Беларусі.
Кошт квіткоў: free donation.
Дата правядзення: 24 лістапада, 12:00 — 20:00.
Лакацыя: Вільнюс, Create Culture Space, Karmelitų gatvė 5.
Зарэгістравацца