Спектакль-казка "Прыгоды Яны ў чароўным лесе" ў Вільнюсе

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Дата правядзення: 27.12.2024, 14:00

Спектакль-казка "Прыгоды Яны ў чароўным лесе" адбудзецца ў Вільнюсе.

Яна — дзяўчынка-падлетак, якая да гэтага часу захоўвае веру ў Зюзю, дабро і цуды. За гэта з яе здзекуюцца ў класе і вымушаюць адправіцца ноччу ў лес, каб даказаць існаванне Зюзі. Яна пераадольвае свой страх і ўваходзіць у начны казачны лес, дзе з першых хвілін трапляе на незвычайную памежную заставу, якая складаецца з Лешага, Ягі і Кікімары. Там яна даведваецца пра змрочныя часы ў казачнай краіне, пра барацьбу Зюзі  са злым Ведзьмаком і вырашае дапамагчы казачным жыхарам.

Рэжысёр: Сяргей Здаранкоў.

Афіша, мастак па касцюмах: Lovax Cham.

Кампазітар: Віталь Лявонаў.

У ролях:

  • Сафi Раўнейка
  • Дзмітрый Рачкоўскі
  • Аксана Чывелева
  • Насця Ушакова
  • Марына Здаранкова
  • Алег Мяцеліца
  • Сяргей Толсцікаў

Кошт квіткоў: ад 10 еўра.

Даты правядзення: 27 снежня, 14:00 — на беларускай мове, 17:00 — на рускай мове.

Лакацыя: Вільнюс, P. Vileišio g. 18N.

Набыць квіткі

 

Вам можа спадабацца